Міжнародная арганізацыя працы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат выдаліў: simple:International Labour Organization; косметические изменения
Радок 3:
На сёньня сябрамі МАП зьяўляюцца 178 краінаў сьвету, у тым ліку і [[Беларусь]].
 
== Гісторыя ==
Арганізацыя была створаная ў [[1919]] годзе і фармавалася падчас перамоваў па [[Вэрсальская дамова|Вэрсальскай дамове]], першапачаткова зьяўлялася часткай [[Ліга Нацый|Лігі Нацый]]. МАП стала часткай ААН пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], калі Ліга Нацыяў была скасаваная, і замест яе была створаная ААН.
 
Арганізацыя атрымала Нобэлеўскую прэмію міру ў [[1969]] годзе.
 
== МАП і Беларусь ==
У [[2004]] годзе сэсія Міжнароднай арганізацыі працы пастанавіла ўжыць да Беларусі так званы «адмысловы параграф», што зьяўляецца адной з самых жорсткіх і надзвычайных мераў пакараньня, прадугледжаных статутам гэтай арганізацыі. У Беларусь была скіраваная камісія дасьледаваць стан з правамі [[прафсаюз|прафсаюзаў]], якая прызнала сапраўднымі факты парушэньня правоў незалежнага прафсаюзнага руху паводле 12 пунктаў. Да [[1 чэрвеня]] [[2005]] году гэтыя рэкамэндацыі мусілі быць выкананы. Паводле разгляду вынікаў працы беларускага ўраду ў гэтым кірунку, 93-я сэсія Міжнароднай арганізацыі працы пакінула адмысловы параграф па Беларусі бязь зьменаў і накіравала ў Беларусь кантрольную місію ў [[студзень|студзені]] [[2006]] году. Вынікам працы кантрольнай камісіі можа стаць рэкамэндацыя [[Эўразьвяз|Эўразьвязу]] па адмене гандлёвых прэфэрэнцыяў для Беларусі, што можа каштаваць краіне стратай як найменей 250 мільёнаў [[эўра]] штогод.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.ilo.org Афіцыйны вэб-сайт] (па-ангельску)
* [http://www.svaboda.org/graphicarticlesfeatures/politics/2004/10/4211876E-FCE6-4D0F-A03C-E6D51D50EDA2.html Адмысловая камісія Міжнароднай арганізацыі працы падрыхтавала справаздачу аб парушэньнях правоў прафсаюзаў у Беларусі] (12 кастрычніка 2004)
Радок 54:
[[pt:Organização Internacional do Trabalho]]
[[ru:Международная организация труда]]
[[simple:International Labour Organization]]
[[sk:Medzinárodná organizácia práce]]
[[sl:Mednarodna organizacija dela]]