Васіль Ліцьвінка: розьніца паміж вэрсіямі

1772 байты дададзена ,  13 гадоў таму
дапаўненьне
д (катэгорыя)
(дапаўненьне)
== Біяграфія ==
 
Нарадзіўся [[7 сьнежня]] [[1941]] году ў вёсцы [[Верхні Церабяжоў]] на Століншчыне. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы год выкладаў беларускую мову, літаратуру і сьпевы ў сямігодцы вёскі Лука на Століншчыне (1958—1960). Служыў у ваенна‑марскім флёце СССР. Вучыўся на філялягічным факультэце [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Белдзяржунівэрсытэту]].
 
У [[1981]] годзе Васіль Ліцьвінка разам з калегамі дамогся стварэньня на філялягічным факультэце БДУ навукова‑дасьледчай лябараторыі беларускага фальклёру, якой кіраваў да выхаду на пэнсію ў [[2005]].
 
[[1987]]—[[2003]] — аўтар і вядучы тэлепраграмы «Запрашаем на вячоркі».
 
Абіраўся старшынём Беларускага саюзу фальклярыстаў на першым і другім зьездах у 1992 і 1995 гадох.
 
Кандыдат філалагічных навук.
 
== Дасьледчая дзейнасьць ==
 
Аб’езьдзіўЗ з1964 дыктафонамгода займаўся зьбіраньнем, дасьледваньнем рэгіянальнай спэцыфікі, выданьнем і камэрайпапулярызацыяй фальклёру, абрадава-сьвяточнай і этнічнай культуры беларускага народу, у першую чаргу Беларускага Палесься як усёураджэнец Палесьсерэгіёну. Зьняў каля 150 відэафільмаў, прысьвечаных сьвятам і абрадам беларусаў (зараз гэты каштоўнейшы архіў ва ўласнасьці сям’і вучонага).
 
Мае больш дзьвюхсот вялікіх друкаваных прац. Гэта кнігі «Зімовыя сьвяткі», «Веснавыя сьвяты і абрады», «Калыханкі і забаўлянкі», «Дзіцячы сьпеўнік», «Сьвяты і абрады беларусаў» і іншыя.
 
Пад яго кіраўніцтвам навукова-дасьледчай лябараторыяй беларускага фальклёру паспяхова выкананыя навукова-дасьледчыя праекты «Фальклёр Беларускага Палесься», «Рэгіянальная спэцыфіка беларускага фальклёру», «Інтэрпрэтацыя і выкарыстаньне фальклёру ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ВНУ», «Фальклёр запаведных і памежных з Расеяй, Украінай, Польшчай і Летувой рэгіёнаў».
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* {{Спасылка | аўтар = Валянціна Аксак| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 18 ліпеня 2007| url = http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=10302| загаловак = Памёр знаны беларускі фальклярыст Васіль Ліцьвінка| фармат = | назва праекту = | выдавец = «Наша Ніва»| дата = 11 траўня 2009 | мова = | камэнтар = }}
* {{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 28 красавіка 2009| url = http://community.livejournal.com/by_ethno/125516.html| загаловак = Вечар памяці Васіля Ліцьвінкі| фармат = | назва праекту = | выдавец = Блёг «Этнаграфія Беларусі»| дата = 11 траўня 2009 | мова = | камэнтар = }}
* {{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.folkndl.bsu.by/be/about/staff.html| загаловак = Навукова-творчы калектыў| фармат = | назва праекту = | выдавец = Вучэбна-навуковая лябараторыя беларускага фальклёру БДУ| дата = 11 траўня 2009 | мова = | камэнтар = }}
 
{{Накід:Чалавек}}
158 222

зьмены