Ігнат Легатовіч: розьніца паміж вэрсіямі

беларускі і польскі паэта, пэдагог
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rasa (гутаркі | унёсак)
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:10, 3 траўня 2009

Ігнат Сымонавіч Легатовіч (30 ліпеня (10 жніўня) 1796, маёнтак Малая Капліца, Гарадзенскі павет28 верасьня (10 кастрычніка) 1867) — беларускі і польскі паэт, пэдагог.

Біяграфія

Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і.

Скончыў Гарадзенскую дамініканскую школу і Віленскі ўнівэрсітэт (1817), дзе атрымаў дыплём магістра. Працаваў выкладчыкам лацінскае мовы ў Менскай гімназіі (1817–1839), школьным інспэктарам ў Лепелі і Вількаміры.

У 1846, страціўшы зрок, пераехаў у [Менск], дзе заняўся рэпэтытарства і літаратурнаю творчасьцю. Жыў бедна, бо не хапала пэнсіі. Часта наведваў дом Марцінкевічаў.

Літаратурная дзейнасьць

Вершы і эпіграмы І. Легатовіча карысталіся вялікаю папулярнасьцю ў тагачасным грамадзтв. Паэт высьмейваў і агульначалавечыя заганы, і непрыстойныя паводзіны ды учынкі канкрэтных асобаў. Эпіграмы І. Легатовіча скіраваны супраць зладзеяў, п'яніцаў, злосных жонак і графаманаў. Асаблівы рахунак І. Легатовіч выстаўляў дактарам, лячэньне якіх не толькі спустошала кішэню хворага, але і скарачала век, магчыма тут выявіўся горкі жыцьцёвы вопыт паэта, бо страціўшы зрок, ён доўга і безвынікова спрабаваў вярнуць яго з дапамогаю мэдыцын.

Самым вядомым творам І. Легатовіча была эпіграма на сьмерць жорсткага прыгоньніка маршалка Менскае губэрні Леана Оштарпа. Сацыяльны аспэкт зьяўляецца асноўным і ў эпіграме «Адказ хлопа». Пэўна, антыпрыгоньніцкі пафас дадзеных твораў І. Легатовіча стаўся тою акалічнасьцю, якая зьвязала асобу паэта з ананімна надрукаваным у альманаху Адама Пянькевіча «Bojan» (1838) вершам «Скажы, Вяльможны Пане…». Напраўдзе ж, выдавец «Bojana» А. Пянькевіч (18111879) у 1830-я гады яшчэ не меў сувязі з І. Легатовічам.

Літаратура

  • Мархель У. На кампактнай мастацкай плошчы // Мархель У. Прысутнасць былога. С. 71.
  • Янушкевіч Я. Услед за Міцкевічам і Пушкіным — Дунін-Марцінкевіч: Канцэпцыя аднаго супольнага юбілею аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры // Беларусіка — Albaruthenica кн. 20, 2001. С. 178-181
  • Хаўстовіч М. Паэзія 30-40 гг. ХІХ ст. (Ян Чачот, Ігнат Легатовіч, Тадэвуш Лада-Заблоцкі) // Лекцыі па гісторыі беларускае літаратуры. БДУ, 2005.