Гаўя (рака ў Латвіі): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
'''Га́ўя''' ({{мова-lv|Gauja}}, {{мова-et|Koiva}}) — другая па працягласьці рака [[Латвія|Латвіі]] (пасьля [[Даўґава|Даўґавы]]). Даўжыня — 452 км. <ref>Часам дліна ракі падаецца як роўная 460 км. Усё залежыць ад таго, якая рачулка прымаецца за пачатак Ґаўі.</ref>, плошча басэйну — 8900 км², сярэдні расход вады - 78 м³/с, перапад вышыняў — 234 м (0,52 м/км), сярэдняя хуткасьць плыні — 0,2-0,4 м/с.
 
Сьцякае Ґаўя з [[Відзэмскае ўзвышша|Відзэмскага ўзвышша]] ў [[Цэсіскі раён|Цэсіскім раёне]], а ўпадае ў [[Балтыйскае мора]] блізу [[Царнікава]]. Першапачатковы напрамак плыні – на ўсход, затым на поўнач і захад. Частка ракі ўтварае натуральную мяжу даўжынёй 24 км. паміж Латвіяй і [[Эстонія|Эстоніяй]]. Самыя значныя прытокі ракі: зьлева – [[Амата]] (67 км.), справа – [[Мустыгі]] (Mustjõgi; 84 км.) <ref>Тут зноў розначытаньні. Так, у латыскай вэрсіі артыкулу самым доўгім прытокам названая Тырза (80 км.). Пазначаная тут даўжыня Мустыгі ўзятая з артыкулу ў [http://et.wikipedia.org/wiki/Mustjõgi_(Koiva) Эстонскай Вікіпэдыі]</ref>. Сілкаваньне ракі зьмяшанае. Асноўныя крыніцы: талы [[сьнег]] (35 - 40%), асадкіападкі й падземныя воды.
 
30% басэйну ракі пакрыта [[лес]]ам, 5% прыпадае на [[балота|балоты]]. У басэйне Ґаўі знаходзіцца каля 860 азёр агульнай плошчай 55 км². У Ґаўі ловяцца [[акунь|акуні]], [[язь|язі]], [[шчупак]]і, [[лешч|ляшчы]], [[плотка|плоткі]], [[галавач]]ы, [[рыбец|рыбцы]], [[мянтуз]]ы.