Воін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Воін
 
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Воін''', '''Воін-Васіль''' – (? - да [[1338]]) – [[Сьпіс полацкіх князёў|князь полацкі]].
 
Паходжаньне і акалічнасьці заняцьця пасады ў [[Полацак|Полацку]] невядомыя. Упершыню згадваецца ў [[1326]] годзе, калі разам з [[Сьпіс менскіх князёў|менскім князем]] [[Фёдар Сьвятаслававіч Менскі|Фёдарам Сьвятаслававічам]] на чале пасольства [[Гедзімін|Гедзіміна]] езьдзіў у [[Ноўгарад]] дзеля заключэньня мірнай дамовы з [[Ноўгародзкая зямля|Ноўгародзкай зямлёй]] і [[Лівонскі ордэн|Лівонскім ордэнам]]. Разам з Фёдарам Сьвятаслававічам зваўся “братняй” Гедзіміна, што сьведчыць аб яго [[Васалітэт|васальнай]] залежнасьці ад [[ВКЛ]] пры захаваньні высокага статусу, бо зваўся “братам”, відаць малодшым, Гедзіміна, а не сынам. Больш у крыніцах не згадваецца. Магчыма загінуў падчас выпраў лівонскіх крыжакоў на Полацак у [[1333]] – [[1334]] гадох, бо ў [[1338]] годзе як полацкі князь згадваецца ўжо [[Нарымонт Гедзімінавіч]].
 
Меў сына [[Любка Воінавіч|Любку]].