Сынтэзатар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dominick (гутаркі | унёсак)
д замена выявы на вольную
Радок 2:
 
== Музычны тэлеграф ==
[[ВыяваФайл:Gray musical telegraph1.jpg|міні|200пкс|зьлева|Музычны тэлеграф]]
Шчыра кажучы, гэтую прыладу цяжка назваць музычным інструмэнтам, але ён несумненна зьяўляецца іх паўнапраўным прабацькам.
 
Радок 23:
 
== Тэрмэнвокс ==
[[ВыяваФайл:Etherwave Theremin Kit.jpg|зправа|міні|Тэрмэнвокс]]
'''Этэрафон''' [[Расея|расейскага]] фізыка й вынаходніка Льва Тэрмэна (пазьней у яго гонар перайменаваны на тэрмэнвокс) ня надта падобны на тое, што мы прызвычаліся лічыць за сынтэзатар, але тым ня менш менавіта ён быў моцным крокам да стварэньня гэтае лініі музычных інструмэнтаў.
 
Радок 33:
Напрыканцы [[1930-я|1930-х]] гадоў малады амбіцыйны інжынэр і ўладар невялікага [[завод]]у па вытворчасьці электронных [[гадзіньнік]]аў Лорэнс Хаманд (''Laurens Hammond'') зразумеў, што яго справа перастала прыносіць прыбытак і трэба тэрмінова пераарыентаваць прадпрыемства на іншую галіну.
 
[[ВыяваФайл:Lowrey.jpg|міні|зьлева|300пкс|Электраарган Луры́, аднаго з галоўных канкурэнтаў Хаманда]]
Пасьля шэрагу экспэрымэнтаў і некалькіх даволі вялізных прататыпаў, у Хаманда атрымливаецца стварыць даволі кампактны электра-музычны інструмэнт, які добра імітаваў гук [[касьцёл]]ьнага [[арган]]у, флейты і некаторых іншых блізкіх па гучаньни [[музычны інструмэнт|інструмэнтаў]]. А пасьля таго, як ў [[1960-я|1960-х]] Хаманд прыбраў са свайго інструмэнта вялікую і цяжкую акустычную сыстэму, яго электраарган стаў амаль што абавязковым атрыбутам шматлікіх [[рок-музыка]]ў
 
Радок 50:
Адным зь першых, хто паспрабаваў зрабіць больш-менш кампактныя сынтэзатары, быў амэрыканскі фізык і вынаходнік галяндзкага паходжаньня Робэрт Мооґ (''Robert Moog''). Пазнаёміўшыся на пачатку [[1960-я|1960-х]] гадоў з кампазытарам Гербэртам Дойчам (''Herbert Deutsch''), а пазьней з музыкам і інжынэрам Ўолтэрам Карласам (''Walter Carlos''), Мооґ стварае свой першы сынтэзатар, які першапачаткова меў назву '''Модульная Сыстэма''' (''Modular Systems''). Але ён таксама быў прыгодны толькі для студыйнае працы, хаця быў значна кампактнейшым за сваіх папярэднікаў. Дапамагло зьяўленьне паўправаднікоў новага пакаленьня — '''[[транзыстар]]аў''' і ў [[1970]]-м на рынку аб'яўляецца першы кампактны сынтэзатар '''МініМуґ''' (''прозьвішча стваральніка памылкова прачыталі на ангельскі манер, а пасьля дадзеная памылка ператварылася на брэнд'').
 
[[ВыяваФайл:Ms-20 2.jpg|міні|зправа|Адна зь першых мадэляў сынтэзатара Корґ — МС-20]]
 
У [[1970-я]] гады, адчуўшы патрабавальнасьць менавіта ў канцэртных сынтэзатарах стварыўся шэраг новых [[брэнд]]аў, якія падхапілі ідэі і навацыі Мооґа. Да іх далучыліся і частка старых кампаніяў, што дагэтуль займаліся вытворчасьцю электраарганаў і электрапіянаў.
Радок 65:
Вялікім прарывам на гэтым шляху было зьяўленьне ў сярэдзіне [[1970-я|1970-х]] гадах першых мікрасхемаў, а пасьля першых пэрсанальных [[кампутар]]аў. Пасьля шэрагу [[экспэрымэнт]]аў і [[аматар|паўаматарскіх]] спроб зьявіліся першыя сынтэзатары, створаныя па лічбавай тэхналёгіі.
 
[[ВыяваФайл:Synclavier-II a.jpg|міні|300пкс|Лічбавы сынтэзатар «Сінклавэр»]]
 
Ужо ў [[1975]]-м годзе амэрыканская кампанія '''«New England Digital»''' прэзэнтуе навінку лічбавы сынтэзатар «Сінклавэр» (''Synclavier''). Ён быў даволі даступным па кошце, але дастаткова дзіўна выглядаў, бо меў як [[фартэпіяна|фартэпіянную]], так і [[кампутар]]ную клявіятуры.
Радок 73:
Пераломны момант дзеля лічбавых сынтэзатараў пачаўся напрыканцы [[1970-я|1970-х]] гадоў, калі адначасова некалькі кампаніяў з розных краінаў сьвету прэзэнтавалі значна спрошчаныя кампактныя сынтэзатары. Яны маглі прайграваць некалькі не складаных [[мэлёдыя]]ў, імінаваць гук дзесятка разнастайных музычных інструмэнтаў і на іх можна было запраграмаваць некалькі простых сэмплаў, якія захоўваліся ў памяці сынтэзатара пакуль ён быў уключаны.
 
[[ВыяваФайл:Roland V-SynthGT.jpg|міні|зьлева|300пкс|Прэзэнтацыя сучаснага лічбавага сынтэзатара Roland V-Synth GT]]
 
Сітуацыя значна палепшылася, калі па замове адначасова двух буйных вытворцаў сынтэзатараў, [[Карпарацыя Роланд|Роланд]]а й [[Карпарацыя Ямаха|Ямахі]], быў створаны адзіны пратакол праграмаваньня, які атрымаў назву [[MIDI]]. Праз колькі часу да іх далучыліся іншыя вытворцы і MIDI атрымаў усеагульнае карыстаньне.
 
З гэтага моманту і па сёньняшні дзень лічбавыя сынтэзатары зьяўляюцца фаварытамі на рынку клявішных інструмэнтаў, але ў іх маюцца дастаткова моцныя канкурэнты.
 
 
 
 
 
== Працоўныя станцыі ==
 
Яшчэ з часоў стварэньня Сінклавера вытворцы мроілі канчаткова спалучыць сынтэзатар з [[кампутар]]ам, але першы ўдалы рэзультат быў прэзэнтаваны [[Карпарацыя Корґ|карпарацыяй Корґ]], толькі ў [[1988]]-м годзе, калі зьявілася мадэль '''Korg M1'''.
 
З далейшае ж разьвіцьцём Працоўных Станцый стала мажліва ператварыць іх на міні-студыю, якія ня толькі маглі запісваць і граць мэлёдыі й сэмплы створаныя на інструмэньце, але й прайграваць запісаныя ў іншым месцы жывыя гукі, што яшчэ больш пашырыла мажлівасьці электронных музыкаў і калектываў з абмежаваным саставам, якім дагэтуль прыходзілася, альбо карыстацца паслугамі запрошаных музыкаў, альбо [[фанаграма]]й.
 
[[ВыяваФайл:M3.gif|міні|310пкс|зправасправа|Сучасная Працоўная станцыя ад аднаго з трох кітоў сынтэзатарабудаваньня '''"Корґ М3"''']]
 
Канчатковага разьвіцьця Працоўныя станцыі дасягнулі ў [[1990-я]], калі [[Карпарацыя Ямаха|Ямаха]] прэзэнтавала першуя '''Партатыўную Працоўную Станцыю''', ці '''Walkstation''' (''гульня слоў "Walk" - "Хадзіць" і "Workstation" - "Працоўнае станцыя"''). У адрозненьні ад іншых Працоўных Станцый, Партатыўнае ня мела клявіятуры і ўяўляла сабой нейкая спалучэньне кампутара, сэмплера, сэквенсара й драм-машыны. Партатыўная Станцыя як мага больш падыхлдзіла для тых музыкаў, якія не любяць працаваць з кампутарнымі праграмамі, але жадаюць кантраляваць працэс стварэньня кампазіцыі на выснове забітых, ці ўласна створаных лупаў і сэмплаў. А наступнае пакаленьне Партатыўных Станцый - '''Ґрувбоксы''' атрымалі шырокі распаўсюд сярод выканаўцаў танцэвальнае музыкі, музыкаў эксперыментатараў і [[DJ]]яў, якім было неабходна ў online-рэжыме ствараць простыя кампазіцыі на выснове сэмплаў ды лупаў загружаных у памяць інструмэнта, але не хацелася цягнуць з сабой гору апаратуры.
Радок 107 ⟶ 102:
Прадсаўнікі '''Трох Кітоў Сынтазатарабудаваньня''' выпусьцілі кожны па колькі мадэляў сынтэзатараў і працоўных станцыяў, якія дазвалялі эмуляваць аналягавый гук і апрацаваць іх згодна з правіламі, якія існавалі ў аналягавых сынтэзатараў. такія сынтэзатары атрымалі назву '''Аналягава-мадэлюемыя'''
 
[[ВыяваФайл:Alesis.jpg|міні|зьлева|300пкс|Новае дыханьне аналягавага сынтэзіяваньня "Alesis Andromeda"]]
 
Таксама актывіяваліся прадстаўнікі старых вытворцаў, прадукцыя якіх нанова стала карыстацца попытам. Аднавілі сваю дзейнасьць "[[Муґ]]", "[[Арган Хаманда|Арганы Хаманда]]", "[[Родас піяна|Родас]]" і іншыя.
Радок 116 ⟶ 111:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
 
{{commons|category:synthesizers}}
 
*[http://corpuscul.net/muz-oborudovanie/sintezatory/pervye-sintezatory/ Артыкул прысьвечаны пачатку сынтэзатарабудаваньню]{{ref-ru}}
*[http://corpuscul.net/muz-oborudovanie/sintezatory/ Агульны разгляд прысьвечаны разьвіцьцю сынтэзатарабудаваньня ад пачатку да сёньняшніх дзён]{{ref-ru}}
*[http://www.muzoborudovanie.ru/articles/synth.php Артыкул Зьміцера Папова "Как устроен синтезатор"]{{ref-ru}}
 
*[http://www.membrana.ru/print.html?1035378000 Нізка артыкулаў прысьвечаны гісторыі сынтэзатараў]{{ref-ru}}
*[http://www.autsaider.org/issues/4/hoem.shtml Артыкул Рамана Пішчалава "Істрорія електронної музики"]{{ref-uk}}