Вострая брама: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Tund (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Tund (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 13:
== Гісторыя ==
[[Выява:Vostrabrama.JPG|міні|250пкс|Пагоня на Вострай браме]]
Дзеля ўзмацненьня абароны горада [[біскуп]] віленскі [[Войцэх Табар]], [[ваявода]] [[Мікалай Радзівіл]] і [[войт]] [[Мікалай Аточанка]] разам з мясцовай радай пастанавілі абнесьці мурамі межы Вільні. Муры пабудавалі вельмі хутка, і [[2 кастрычніка]] [[1503]] года біскуп урачыста асьвяціў увесь абвод горада.
 
Брама будавалася ў [[Готыка|гатычным стылі]] ў [[1503]] – [[1522]] гадах разам з пяцьцю іншымі, а пазьней колькасьць брамаў дасягала дзевяці. Праз некалькі год над аркай брамы дабудаваны фасад з пяцьцю амбразурамі ды атык у [[Рэнэсанс|стылі рэнэсанс]]. Атык дэкараваны [[Пагоня (герб)|Пагоняй]] — нацыянальным гербам Беларусі і Літвы, які падтрымліваюць два крылатыя львы-грыфоны, і рэльефнай галавой [[Гермес]]а ў крылатым шлеме.