Вострая брама: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Tund (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Tund (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 25:
Напачатку ікона Маці Божай не была вельмі вядомай, але неўзабаве было заўважана, як асаблівымі ласкамі [[Маці Божая]] адорвае тых верных, якія з пакорнай малітвай зьвярталіся да яе праз ікону на Вострай браме. Затым кармэліты перанесьлі ікону Маці Божай у касьцёл сьвятой Тэрэзы. Гэта было прадбачаньне Божае, бо ў [[1655]] годзе Вільня трапіла ў рукі маскоўскіх захопнікаў і шэсьць гадоў цярпела гэтую няволю.
 
З боку горада над брамай у [[1671]] годзе манахамі [[кармэліты|кармэлітамі]] пабудаваная драўляная капліца, адмыслова для [[Ікона Маці Божай Вастрабрамскай|Іконы Маці Божай Вастрабрамскай]]. [[18 траўня]] [[1706]] года здарыўся пажар, але капліца ўцалела. Пажар у траўні [[1715]] года зьнішчыў амаль увесь горад і капліцу. У [[1722]] годзе была пабудаваная каменная капліца, якая рэканструявалася ў [[1829]] – [[1830]] гадах, у [[1927]] – [[1932]] гадах і ў [[1993]] годзе перад візытам у Літву [[Ян Павал ІІДругі|Яна Паўла ІІ]]. Пры перабудове ў 1829 – 1830 гадах капліца набыла рысы клясыцызму. Яна злучана пабудаванай у 1830 – [[1840]] двухпавярховай крытай галярэяй з касьцёлам сьвятой Тэрэзы і аздоблена назвай на [[лаціна|лаціне]] «''Mater misericordiae sub tuum praesidium confugimus''» («Маці Міласэрнасьці, пад Тваю абарону аддаемся»).
 
== Ушанаваньне Маці Божай Вастрабрамскай ==