Беларусы ў Польшчы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: выпраўленьне спасылак
дапаўненьне, крыніца
Радок 5:
Абароне правоў і інтарэсаў беларускае дыяспары ў Польшчы спрыяюць Дэклярацыя аб беларуска-польскіх адносінах ([[кастрычнік]] [[1990]]), пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі [[Беларусь|Беларусі]] й Міністэрствам народнае адукацыі Польшчы ([[сакавік]] [[1992]]), беларуска-польская Дамова аб добрасуседзтве й супрацоўніцтве ад [[23 чэрвеня]] [[1992]].
== Тэрыторыя найшчыльнейшага пражыцьця ==
Беларусы ёсьць аўтахтонным насельніцтвам [[Падляскае ваяводзтва |Падляскага ваяводзтва]], тэрыторыя якога была перададзеная ў [[1944]] [[Польшча |Польшчы]]. Беларусы афіцыйна пераважаюць колькасна ў чатырох гмінах ваяводзтва, адрозьніваючыся такім чынам ад іншых нацыянальных мяншыняў Польшчы (апроч іх адно [[летувісы]] ствараюць абсалютную большасьць насельніцтва ў Пунскай гміне). У 12 гмінах ваяводзтва (у тым ліку ў гарадох [[Бельск-Падляскі|Бельску-Падляскім]] і [[Гайнаўка|Гайнаўцы]]) беларусы складаюць больш за 20 % насельніцтва, што, згодна з законам ад [[6 студзеня]] [[2005]], дало ім права на ўжываньне двухмоўных назоваў геаграфічных аб’ектаў і выкарыстаньне [[Беларуская мова |беларускае мовы]] ў кантактах з урадам. [[21 чэрвеня]] [[2007]] беларуская мова стала афіцыйнай у [[Гайнаўка|Гайнаўцы]]. Адпаведную ўхвалу на ўнёсак Беларуска-народнай фракцыі прыняла гарадзкая Рада.<ref>''Hajnówka:'' Obsłużą po polsku i białorusku Gazeta Współczesna 22.06.2007</ref>
 
{| border="1" cellpadding="4" cellspacing="0" style="margin: 1em 1em 1em 0; background: #f9f9f9; border: 1px #aaa solid; border-collapse: collapse; font-size: 95%;"
Радок 108:
*[[Лявон Тарасевіч]] - мастак
 
== Крыніцы==
{{Зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Польшча]]