Розьніца паміж вэрсіямі «Аляксандар Казімер Сапега»

афармленьне
(Новая старонка: '''Алякса{{падстаноўка:націск}}ндар Казіме{{падстаноўка:націск}}р Сапе{{падстаноўка:націск}}га'...)
 
(афармленьне)
'''Алякса́ндар Казіме́р Сапе́га''' ([[13 траўня]] [[1624]], [[Мацееў]], [[Валынь]]-[[22 траўня]] [[1671]], [[Вільня]]) - рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзеяч [[ВКЛ]]. З роду [[Сапегі|Сапегаў]], сын [[Фрыдэрык Сапега|Фрыдэрыка]], брат [[Ян Фрыдэрык Сапега|Яна Фрыдэрыка]], [[Тамаш Казімер Сапега|Тамаша Казімера]] й [[Крыштоп Францішак Сапега|Крыштопа Францішка]].
 
Навучаўся ў [[езуіты|езуіцкім]] калегіюме ў [[Люблін]]е, [[Віленская езуіцкая акадэмія|Віленскай езуіцкай акадэміі]], [[Калегіюм Навадворскага|Калегіюме Навадворскага]] ў [[Кракаў|Кракаве]], ад [[1638]] у [[Ягелонскі ўнівэрсытэт|Кракаўскай Акадэміі]]. Як каралеўскі сакратар ад [[1647]] працягнуў навучаньне ў галіне кананічнага права ў [[Падуя|Падуі]] ([[1647]]), [[Балёньня|Балёньні]] ([[1648]]), [[Рым]]е ([[1649]]) і [[Парыж]]ы.
 
Канонік віленскі ад [[1649]]. [[14 траўня]] [[1650]] стаў прэпазытам віленскага капітулу. [[17 ліпеня]] таго ж году атрымаў капланскія пасьвячэньні. У [[кастрычнік]]у [[1650]] увайшоў у біскупскі суд. Ад [[1651]] канонік [[Варшава|варшаўскі]]. У [[1655]] стаў біскупам-суфраганам віленскім. Рэфэрэндар духоўны ВКЛ у [[1657]]-[[1659]]. [[Жамойцкая дыяцэзія|Біскуп жамойцкі]] ад [[4 красавіка]] [[1659]].
 
Улетку [[1659]] як каралеўскі пасланец улагодзіў жаўнерскі бунт у літоўскім войску. На сойме [[1662]] увайшоў у склад вайскова-скарбовае камісіі, тады ж спрабаваў прымірыць гетманаў [[Павал Сапега|Паўлу Сапегу]] й [[Вінцэні Гасеўскі|Вінцэнта Гасеўскага]]. У [[1666]] узначаліў пасьля сьмерці брата драгунскую харугву ў літоўскім войску.
У [[жнівень|жніўні]] [[1668]] стаў [[Віленская дыяцэзія|біскупам віленскім]]. [[12 красавіка]] [[1671]] перанёс [[Абраз Маці Божай Вастрабрамскай]] у новую капліцу, дзе ён знаходзіцца да сёньня. Пахаваны ў [[Катэдральны касьцёл сьвятых Станіслава і Ўладзіслава (Вільня)|касьцёле сьвятога Станіслава]] ў [[Вільня|Вільні]].
 
== Літаратура ==
{{Крыніца ВКЛ|[[Анатоль Грыцкевіч]]}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сапега, Аляксандар Казімер}}
[[Катэгорыя:Сапегі|Аляксандар Казімер]]