Друць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: de:Drut
стыль, дапаўненьне
Радок 21:
'''Друць''' — рака ў [[Віцебская вобласьць|Віцебскай]], [[Магілёўская вобласьць|Магілёўскай]] і [[Гомельская вобласьць|Гомельскай]] абласьцях Беларусі, чацьвёрты паводле велічыні і воднасьці прыток [[Дняпро|Дняпра]]. Даўжыня 295 км. Плошча вадазбору 5020 км². [[год|Сярэднярочны]] расход вады ў вусьці 31,6 м³/с. Агульнае падзеньне ракі 105,2 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 [[праміле|‰]].
 
== Асноўныя прытокі ==
* ''Праваруч'': [[Асьлік]], [[Малыш]], [[Даўжанка]], [[Дабрыца (прыток Друці)|Дабрыца]].
* ''Леваруч'': [[Крывая (прыток Друці)|Крывая]], [[Няропля]], [[Вабіч]], [[Арлянка]], [[Балонаўка]], [[Грэза]].
 
== На рацэ ==
* ''[[горад|Месты]]'': [[Талачын]], [[Рагачоў]].
* ''[[гарадзкі пасёлак|Мястэчкі]]'': [[Круглае]], [[Бялынічы]].
* ''Гістарычныя мясьціны'': [[Друцак]].
* ''Вадасховішчы'': [[Чыгірынскае вадасховішча|Чыгірынскае]], [[Цяцерынскае вадасховішча|Цяцерынскае]].
* ''Зоны адпачынку'': Чыгірынка, Маліна, Друць, Лужкі.
 
== Агульныя зьвесткі ==
Пачынаецца на Дняпроўска-Дзьвінскам водападзеле зь невялікай дрыгвянай лагчыны за 1 км на захад ад вёскі [[Раздольная]] Талачынскага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне места Рагачоў. Агульная даўжыня рачной сыстэмы Друці 2000 км, шчыльнасьць рачной сеткі 0,39 км/км³. Вадазбор у вярхоўі ў межах [[Аршанскае ўзвышша|Аршанскага ўзвышша]], на астатнім працягу — ва ўсходняй частцы [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай раўніны]].
 
Радок 41:
Асаблівасьці рэжыму — вельмі выразнае веснавое разводзьдзе, на якое прыпадае 54 % рочнага сьцёку. Веснавы пад'ём узроўню вады інтэнсіўны (7 — 10 дзён), найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межаньню 2,5 — 2,8 м. Веснавы ледаход каля 3 дзён. Рака прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў.
 
== Расьліннасьць ==
Звыш 30 % плошчы вадазбору пакрываюць значныя паводле памераў лясныя масівы. Лясы [[мяшаныя лясы|мяшаныя]] зь перавагай іглічных пародаў. Балоты, забалочаныя землі і забалочаны лес займаюць каля 10% плошчы.
 
== Гаспадарчая дзейнасьць ==
Суднаходная ніжэй плаціны Чыгірынскага вадасховішча (за 84 км ад вусьця) у паўнаводны пэрыяд.
 
Рэжым ракі вывучаўся на 8 пастах, зь якіх пасты ля в. [[Гарадзішча]] і [[Чыгірынская ГЭС|Чыгірынскай ГЭС]] дзейнічаюць у цяперашні час.<ref>[http://pogoda.by/315/gid.html?ind=34 Гідрамэтцэнтар Беларусі]{{ref-ru}}</ref>
==Літаратура==
 
*Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.
== Крыніцы ==
*[http://pogoda.by Гідрамэтцэнтар Беларусі]
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
* Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
* Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
 
[[Катэгорыя:Дняпро]]