Вікіпэдыя:Будзьце рашучымі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д вікіфікацыя
у двух словах; бязь зьместу, стыль, стыль выявы, артаграфія
Радок 1:
{{Дапаможнік у двух словах|Заўважылі памылку — выпраўце яе самастойна — не чакайце, пакуль яе выправіць хто-небудзь іншы.}}
__БЯЗЬ_ЗЬМЕСТУ__
== '''Ня бойцеся рэдагаваць!''' ==
Супольнасьць Вікіпэдыі заахвочвае сваіх удзельнікаў '''не саромецца выпраўляць артыкулы'''. Калі кожны будзе дадаваць свой унёсак у разьвязаньне праблемаў, такіх як дапаўненьне артыкулаў фактамі, выпраўленьне артаграфіі, граматыкі, стылю і г. д., гэта дапаможа нашай Вікіпэдыі разьвівацца. Нам патрэбная дапамога ''кожнага'' ўдзельніка. Пэўна, ня раз вы чыталі нейкі артыкул і думалі: «Чаму тут няма вось гэткіх зьвестак?» альбо «Чаму б не паправіць вось тут і тут?» Вікіпэдыя дазваляе вам рабіць гэта, больш за тое, яна для гэтага й створаная. Канечне, яна патрабуе цывілізаванага падыходу і карэктнасьці, але гэта дзейнічае. Пабачыце.
Радок 10 ⟶ 12:
 
Некаторыя рэдагаваньні могуць выклікаць больш ''значныя'' наступствы, як у лепшы, так і ў горшы бакі. Гэта тычыцца правак спэцыяльных старонак, стварэньня новых катэгорыяў ці, напрыклад, перайменаваньняў старонак. Таму перад падобнымі выпраўленьнямі ўпэўніцеся, калі ласка, што вы добра ўсьведамляеце ўсе наступствы, ці спытайцеся парады.
[[Выява:Be bold.png|міні|зьлевасправа|200пкс|«Be Bold» стаўся нефармальным дэвізам Вікіпэдыі]]
 
Таксама варта асьцярожна ставіцца да ўнясеньня зьменаў у вялізныя артыкулы, артыкулы на складаныя тэмы, артыкулы зь вялікай гісторыяй выпраўленьняў, а таксама ў «[[Вікіпэдыя:Выбраныя артыкулы|«Выбраныя артыкулы»]]». У большасьці выпадкаў, зьмест такіх артыкулаў сфармаваўся пад уплывам дамоўленасьцяў паміж удзельнікамі Вікіпэдыі з абсалютна рознымі кропкамі погляду. Таму неабдуманая праўка такога артыкула можа ''абудзіць зьвера'', што выкліча ланцуговую рэакцыю паўторных выпраўленьняў. Калі ж вы тым ня менш зьбіраецеся зрабіць значны дадатак у артыкул па спрэчнай тэме, будзе лепш найперш прачытаць артыкул цалкам, а таксама старонку гутарак да гэтага артыкула. Магчыма, варта перад унясеньнем вялізнага выпраўленьня выкласьці сваю думку на старонцы гутарак ды пачакаць прынамсі дзень, пакуль іншыя ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць азнаёміцца з вашым меркаваньнем. Калі пратэстаў ня будзе, дадавайце свае зьмены, не забываючыся карыстацца полем «Кароткае апісаньне зьменаў», каб іншым было лягчэй арыентавацца ў гісторыях зьмяненьняў старонкі.
 
Ну а відавочныя памылкі ў Вікіпэдыі патрэбна выпраўляць, не чакаючы рэакцыі іншых удзельнікаў, і, зразумела, з дапаўненьнем слушнымі зьвесткамі.
 
Гаворачы словамі [[Эдмунд Спэнсар|Эдмунда Спэнсара]], «Будзьце сьмялейсьмялейшыя, будзьце сьмялейсьмялейшыя, будзьце сьмялейсьмялейшыя усюдыўсюды», аднак «Не захапляйцеся».
 
== Неэнцыкляпэдычныя старонкі ==