Вікіпэдыя:Будзьце рашучымі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, стыль
д вікіфікацыя
Радок 1:
== '''Ня бойцеся рэдагаваць!''' ==
Супольнасьць Вікіпэдыі заахвочвае сваіх удзельнікаў '''не саромецца выпраўляць артыкулы'''. Калі кожны будзе дадаваць свой унёсак у разьвязаньне праблемаў, такіх як дапаўненьне артыкулаў фактамі, выпраўленьне артаграфіі, граматыкі, стылю і г. д., гэта дапаможа нашай Вікіпэдыі разьвівацца. Нам патрэбная дапамога ''кожнага'' ўдзельніка. Пэўна, ня раз вы чыталі нейкі артыкул і думалі: «Чаму тут няма вось гэткіх зьвестак?» альбо «Чаму б не паправіць вось тут і тут?» Вікіпэдыя дазваляе вам рабіць гэта, больш за тое, яна для гэтага й створаная. Канечне, яна патрабуе цывілізаванага падыходу і карэктнасьці, але гэта дзейнічае. Пабачыце.
 
Вашыя рэдагаваньні абавязкова будуць заўважаныя і, магчыма, зьмененыя іншымі ўдзельнікамі праекту. Не прымайце гэтага блізка да сэрца! Яны таксама, як і ўсе з нас, хочуць палепшыць Вікіпэдыю настолькі, наколькі гэта ўвогуле магчыма.
Радок 7:
 
==== ...але асьцярожна ====
Хоць упэўненасьць удзельнікаў Вікіпэдыі ёсьць адным з найкаштоўных якасьцяў, усё ж ня варта кідацца рабіць велізарныя неабдуманыя рэдагаваньні ў памкненьнях зрабіць ''усё й адразу''. Хаця любыя выпраўленьні могуць быць скасаваныя практычна бязь цяжкасьцяў, калі яны будуць прызнаныя шкоднымі. Галоўнае - не турбавацца, заўважыўшы, што пасьля вас нехта вырашыў зрабіць усё іначай.
 
Некаторыя рэдагаваньні могуць выклікаць больш ''значныя'' наступствы, як у лепшы, так і ў горшы бакі. Гэта тычыцца правак спэцыяльных старонак, стварэньня новых катэгорыяў ці, напрыклад, перайменаваньняў старонак. Таму перад падобнымі выпраўленьнямі ўпэўніцеся, калі ласка, што вы добра ўсьведамляеце ўсе наступствы, ці спытайцеся парады.
[[Выява:Be bold.png|міні|зьлева|200пкс|"«Be Bold"» стаўся нефармальным дэвізам Вікіпэдыі]]
 
Таксама варта асьцярожна ставіцца да ўнясеньня зьменаў у вялізныя артыкулы, артыкулы на складаныя тэмы, артыкулы зь вялікай гісторыяй выпраўленьняў, а таксама ў [[Вікіпэдыя:Выбраныя артыкулы|«Выбраныя артыкулы»]]. У большасьці выпадкаў, зьмест такіх артыкулаў сфармаваўся пад уплывам дамоўленасьцяў паміж удзельнікамі Вікіпэдыі з абсалютна рознымі кропкамі погляду. Таму неабдуманая праўка такога артыкула можа ''абудзіць зьвера'', што выкліча ланцуговую рэакцыю паўторных выпраўленьняў. Калі ж вы тым ня менш зьбіраецеся зрабіць значны дадатак у артыкул па спрэчнай тэме, будзе лепш найперш прачытаць артыкул цалкам, а таксама старонку гутарак да гэтага артыкула. Магчыма, варта перад унясеньнем вялізнага выпраўленьня выкласьці сваю думку на старонцы гутарак ды пачакаць прынамсі дзень, пакуль іншыя ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць азнаёміцца з вашым меркаваньнем. Калі пратэстаў ня будзе, дадавайце свае зьмены, не забываючыся карыстацца полем "«Кароткае апісаньне зьменаў"», каб іншым было лягчэй арыентавацца ў гісторыях зьмяненьняў старонкі.
 
Ну а відавочныя памылкі ў Вікіпэдыі патрэбна выпраўляць, не чакаючы рэакцыі іншых удзельнікаў, і, зразумела, з дапаўненьнем слушнымі зьвесткамі.
 
Гаворачы словамі [[Эдмунд Спэнсар|Эдмунда Спэнсара]], «Будзьце сьмялей, будзьце сьмялей, будзьце сьмялей усюды», аднак "«Не захапляйцеся"».
 
== Неэнцыкляпэдычныя старонкі ==
З асаблівай асьцярогай трэба ставіцца да рэдагаваньня іншых старонак, якія існуюць для падтрыманьня дзеяздольнасьці Вікіпэдыі. У дадзеным выпадку болей падыходзіць выраз «ня будзе неабачлівыя».
 
Стварэньне ці выпраўленьні ў ''[[Вікіпэдыя:Катэгорыя|катэгорыях]]'' і ''[[Вікіпэдыя:Шаблёны|шаблёнах]]'' Вікіпэдыі можа выклікаць значныя наступствы, бо падобныя праўкі звычайна выклікаюць зьмяненьне зьместу мноства старонак. А шаблёны Вікіпэдыі могуць утрымліваць складаны код, слушнасьць якога цяжка прааналізаваць ''на выгляд'', без тэставаньня. Што праўда, адкаціць зьмены ў такім разе будзе значна прасьцей.
 
Калі вы зьбіраецеся загрузіць новую выяву ці іншы мэдыяфайл, варта ўпэўніцца, што файл з такім сама імем яшчэ адсутнічае, каб ня страціць яго. Калі ж гэтак здараецца - што ж, '''будзьце сьмялейшыя''' ў дабаўленьні апісаньня да раней загружанага файла. Гэта дапаможа прасьцей яго адшукаць.
 
Непажадана рэдагаваць ''[[Вікіпэдыя:Асабістая старонка|асабістыя старонкі]]'' іншых удзельнікаў, ці камэнтары, пакінутыя імі на ''[[Вікіпэдыя:Абмеркаваньні артыкулаў|старонках абмеркаваньняў]]''. Аднак выдаленьне вандалізму заўжды вітаецца нават на гэтых старонках.
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Вікіпэдыя:Як рэдагаваць існуючы артыкул|Рэдагаваньне артыкулаў]]