Беластоцкая вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rasa (гутаркі | унёсак)
Адміністрацыйны падзел - з ru-wiki
Радок 1:
'''Беластоцкая вобласьць''' — адміністрацыйная адзінка ў складзе [[БССР]], створаная пасьля ўзьяднаньня [[Заходняя Беларусь|Заходняй]] і [[Усходняя Беларусь|Ўсходняй Беларусі]] ў лістападзе [[1939]] году. Абласным цэнтрам быў горад [[Беласток]].
 
== Адміністрацыйны падзел ==
Беластоцкая вобласьць складалася з 24 [[раён]]аў.
Да [[1940]] году быў захаваны падзел тэрыторыі на [[павет]]ы. У [[1940]] замест іх былі створаныя [[раён]]ы: [[Беластоцкі раён|Беластоцкі]], [[Бельскі раён|Бельскі]], [[Бранскі раён|Бранскі]], [[Ваўкавыскі раён|Ваўкавыскі]], [[Граеўскі раён|Граеўскі]], [[Гарадзенскі раён|Гарадзенскі]], [[Дамброўскі раён|Дамброўскі]], [[Ядвабнаўскі раён|Ядвабнаўскі]], [[Заблудаўскі раён|Заблудаўскі]], [[Замбраўскі раён|Замбраўскі]], [[Кольнаўскі раён|Кольнаўскі]], [[Крынкаўскі раён|Крынкаўскі]], [[Лапскі раён|Лапскі]], [[Ломжынскі раён|Ломжынскі]], [[Монькаўскі раён|Монькаўскі]] (у тым жа годзе перайменаваны ў [[Кнышынскі раён|Кнышынскі]]), [[Парэцкі раён|Парэцкі]] (у тым жа годзе скасаваны), [[Сьвіслацкі раён|Сьвіслацкі]], [[Скідальскі раён|Скідальскі]], [[Снядэльскі раён|Снядэльскі]], [[Саколкаўскі раён|Саколкаўскі]], [[Сапоцкінскі раён|Сапоцкінскі]], [[Цеханавецкі раён|Цеханавецкі]] і [[Чыжэўскі раён|Чыжэўскі]].
 
== Ліквідацыя ==
Пасьля заняцьця савецкімі войскамі ўсёй тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]], у верасьні [[1944]] году 17 раёнаў Беластоцкай вобласьці былі аддадзеныя [[Польшча|Польшчы]] разам з 3 раёнамі [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]]. Пасьля гэтага вобласьць была ліквідаваная і перайменаваная ў [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскую вобласьць]].