Дэўтэр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д robot Adding: hu:Deutérium
дададзена інфармацыя пра цяжкую ваду.
Радок 1:
'''Дэўтэрый''' (таксама '''дэйтэрый''', сымбаль '''<sup>2</sup>H''' альбо '''D'''; ад [[грэцкая мова|грэцкага]] ''Δευτερον'' і [[лацінская мова|лацінскага]] ''Deuterium'') — стабільны [[ізатоп]] [[вадародувадарод]]у з атамнай масай, роўнай двум (А = 2,01363). У прыродзе сустракаецца ў прапорцыі 0,0147% (прыблізна адзін атам дэўтэрыя на 7000 атамаў звычайнага вадароду).
 
Ядро дэўтэрыя складаецца з аднаго [[пратон|пратону]] і аднаго [[нэўтрон|нэўтрону]], тым часам як звычайны атам вадароду мае толькі адзін пратон. Такім чынам, ён мае ў два разы большую масу за [[протый]] (так часам называюць звычайны ізатоп вадароду, каб падкрэсьліць адрозьненьне ад дэўтэрыя і трытыя), і з гэтай прычыны іхныя хімічныя ўласнасьці досыць моцна адрозьніваюцца. Хаця дэўтэрый не зьяўляецца асобным хімічным элемэнтам яго часам абазначаюць літарай D (замест <sup>2</sup>H).
Радок 9:
Дэўтэрый, разам з [[трытый|трытыем]], ёсьць вельмі карысным для рэакцыі [[ядзерны сынтэз|ядзернага сынтэзу]], з-за вялікага выхаду энэргіі пры рэакцыі D-T:
 
: <math>D + T \rightarrow {}^4He + n + 17,6MeV6 MeV</math>
 
Дэўтэрый можа замяшчаць звычайны вадарод у малекулах вады і фармаваць [[цяжкая вада|цяжкую ваду]] (D<sub>2</sub>O). Менавіта цяжкая вада з'яўляецца найлепшым замядляльнікам нэўтронаў. Для вытворчасці 1 м³ цяжкай вады D<sub>2</sub>O неабходна каля 40000 м³ H<sub>2</sub>O.
 
Наяўнасьць дэўтэрыя ў [[зоркі|зорках]] ёсьць моцным аргумэнтам у падтрымку тэорыі [[Вялікі выбух|Вялікага выбуху]] (а не іншых тэорыяў узьнікненьня [[Сусьвет|Сусьвету]]). [[Тэрмаядзерная рэакцыя|Тэрмаядзерныя рэакцыі]] ўнутры зорак зьнішчаюць дэўтэрый. І фізыкам пакуль невядомая натуральная рэакцыя або працэс, апрача самога Вялікага выбуху, які б у выніку ствараў дэўтэрый.