Гаспадарскі суд Вялікага Княства Літоўскага: розьніца паміж вэрсіямі

д
стыль
(стыль, інтэрвікі)
д (стыль)
'''Гаспадарскі суд''' або '''Вялікакняжацкі суд''' — вышэйшы судовы орган [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Склад суду ня быў дакладна вызначаны ў законе. Справы ў ім разглядаў [[Вяліківялікі Князькнязь|Вялікі Князь (Гаспадар)]] і [[Паны-Рада]]. Колькасьць радных паноў на судзе магла быць рознай, але прысутнасьць 2 — 3 была абавязковай.
 
Па першай інстанцыі да [[1564]] [[год|року]] Гаспадарскі Судсуд разглядаў:
* справы па [[пазоў|пазовах]] буйных фэадалаў і асобаў, якія мелі адмысловыя граматы на вызваленьне ад падсуднасьці іншых судоў.
* справы пра дзяржаўную здраду, злачынствы й злоўжываньні службовых асобаў, самавольны захоп дзяржаўных маёнткаў, зямель і прыбыткаў.
Таксама ён зацьвярджаў пастановы [[камісарскі суд|камісарскіх судоў]].
 
З той прычыны, што да [[1529]] [[год|року]] ў дзяржаве не існавала інстанцыйнага парадку разгляду справаў, да Гаспадарскага Судусуду мог зьвяртацца любы шляхціц, што вяло да набіраньня значнай колькасьці справаў і валакіты ў іх разглядзе. [[Першы Статут ВКЛ|Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 року]] абмежаваў магчымасьць непасрэднага звароту ў Гаспадарскі Суд і абавязаў зьвяртацца спачатку ў мясцовыя суды паводле іх юрысдыкцыі (прысуду). [[Другі Статут ВКЛ|Статуты 1566]], [[Трэці Статут ВКЛ|1588]] [[год|рокаў]] і соймавыя пастановы [[1542]] і [[1551]] [[год|рокаў]] замацавалі і канкрэтызавалі такі парадак.
 
У якасьці апэляцыйнай інстанцыі Гаспадарскі Судсуд разглядаў скаргі на пастановы [[замкавы суд|замкавых]], [[земскі суд|земскіх]], [[падкаморны суд|падкаморных]] і [[войтаўска-лаўніцкі суд|войтаўска-лаўніцкіх]] судоў.
 
З утварэньнем у [[1581]] [[год|року]] [[Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага]] да яго перайшла частка функцыяў Гаспадарскага Суду.