Гальшанскі замак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д + Interwikis
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: en:Halshany Castle; cosmetic changes
Радок 1:
{{Каардынаты аб'екта|54|15|4.55|N|26|1|13.05|E|type:landmark_region:BY}}
 
[[ВыяваФайл:Halšany_Rekanstrukcyja.png|міні|250пкс|Гальшанскі замак. Рэканструкцыя Яўгена Куліка па матэрыялах Міхася Ткачова]]
'''Гальша́нскі за́мак''' — палацава-замкавы комплекс, рэзыдэнцыя [[Магнаты|магнацкага]] роду [[Сапегі|Сапегаў]] у [[16 стагодзьдзе|16]]–[[17 стагодзьдзе|17]] стагодзьдзях. Разьмешчаны ў даліне ракі Лусты (Жыганкі) ля мястэчка [[Гальшаны]].
 
== Узьнікненьне замка ==
 
Драўляны замак князёў [[Гальшанскія|Гальшанскіх]] вядомы ў летапісах з [[13 стагодзьдзе|13 стагодзьдзя]]. Ён узьнік на высокай ''Чырвонай гары'' па-над ракой Карабель, на паўночным ўсходзе ад мястэчка Гальшаны. Гэтым замкам вылодалі князі Гальшанскія да [[1525]] году. Пасьля шлюбу князёўны [[Алена Гальшанская|Алены Гальшанскай]] з [[Павал Іванавіч Сапега|Павалам Іванавічам Сапегам]] ён перайшоў ва ўладараньне Сапегаў.
Радок 10:
Праз 70 гадоў [[Ашмяны|Ашмянскі]] староста [[Павал Стафан Сапега]] перанёс сваю рэзыдэнцыю са старога замчышча на бераг ракі Лусты (Жыганкі), дзе і пачаў будаваць мураваны палацава-замкавы комплекс. Ён стаў прыкладам значных зьменаў у архітэктуры, якія адбыліся на працягу стагодзьдзя.
 
== Архітэктура замка ==
 
[[ВыяваФайл:Halšany_Castle_02.jpg|міні|250пкс|Руіны Гальшанскага замка ў нашыя часы]]
 
=== Вонкавы выгляд ===
 
Сваёй плянава-кампазыцыйнай схемай Гальшанскі замак нагадвае галяндзкія замкі Бэсэнштайн і Кляйдаэль каля [[Антвэрпэн]]а. Гэта тлумачыцца тым, што [[Беларусь]], знаходзячыся ў складзе [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], адчувала ўплыў галяндзка-флямандзкай архітэктуры, што было вынікам ажыўленых сувязей з краінамі [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропы]].
Радок 22:
Але гальшанскія сьцены не былі разьлічаны на доўгую асаду. У 17 стагодзьдзі яны служылі абаронай ня столькі ад варожага войска, колькі ад сваіх суседзяў-магнатаў, якія нярэдка вялі сапраўдныя войны мiжсобку. Галоўную абарончую ролю выконвалі магугныя земляныя валы і вадзяныя равы, якія абкружалі замак. Уязная брама разьмяшчалася па цэнтры аднаго з доўгіх фасадаў. Насупраць замкавай брамы, на процілеглым баку падворка, знаходзілася невялікая каплічка, убудаваная ў жылы корпус.
 
[[ВыяваФайл:Halšany_Castle_04.jpg|міні|250пкс|Руіны Гальшанскага замка ў нашыя часы]]
 
Акрамя гэтага, гаспадары трымалі гарнізон — дзясяткі слуг і сотню вартаўнікоў. А ў вялізарных склепах, якія на два-тры паверхі сыходзілі пад зямлю, зьберагаліся загатаваныя правіянт і зброя. Там жа жыла княжацкая чэлядзь, знаходзілася казарма, скарбніца, падземная канюшня.
 
=== Унутраны выгляд ===
 
Дакладны сказаць, як выглядаў замак унтуры немагчыма. Але вядома, што справа ад уваходу ў замак знаходзілася вялікая квадратная заля з чатырма калёнамі, на якія абапіраліся крыжовыя схілы. Сьцены залі былі пакрытыя багатым жывапісам: на іх віселі партрэты прадстаўнікоў роду Сапегаў, маляўнічыя палотны, зброя. Вокны мелі вітражы з тоўстага каляровага шкла. Пакоі былі ўпрыгожаныя дарагімі дыванамі, раскошнай мэбляй, разнастайнай ляпнінай.
 
== Разбурэньне замка ==
 
На жаль, лёс аднаго з прыгажэйшых замкаў Беларусі быў нядоўгім. Пасьля ўдзелу Сапегаў у паўстаньні за адраджэньне Рэчы Паспалітай і [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]] [[1863]] году, [[Расея|расейскі]] ўрад забраў усю іхнюю маёмасьць у дзяржаўны фонд. Сапегі былі вымушаныя эміграваць у [[Францыя|Францыю]], а Гальшаны перадалі расейскаму памешчыку Гарбанёву, які ў [[1880]] годзе стаў узрываць вежы і гандляваць замкавай цэглай.
Радок 38:
Шмат гадоў на тэрыторыі замка знаходзіўся кароўнік. Працягваўся разбор сьценаў «на патрэбы» тутэйшай гаспадаркі.
 
== Бягучы стан замка ==
 
У дадзены час руіны замка знаходзяцца пад аховай Міністэрства культуры Беларусі. Але тэрыторыя замка пакрытая пустазельлем і сьмецьцем. Сьцены прасядаюць, цэгла крышыцца. Замак патрабуе неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі.
Радок 49:
</gallery>
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Halšany Castle}}
* [http://radzima.org/pub/pomnik.php?lang=by&nazva_id=hrazhals02 Здымкі на Radzima.org]
* [http://globus.tut.by/golshany/castle_gallery.htm Здымкі на Globus.tut.by]
* [http://pawet.narod.ru/book/tkacheu/ Міхась Ткачоў. «Замки Беларуси»]
 
[[Катэгорыя:Бастыённыя замкі Беларусі|Гальшаны]]
Радок 61:
 
[[be:Гальшанскі замак]]
[[en:Halshany Castle]]
[[ru:Гольшанский замок]]