Бізантыйская імпэрыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д Reverted edits by 193.201.26.241 (Talk); changed back to last version by YurikBot
Няма апісаньня зьменаў
Радок 8:
 
=== Позьнеантычны пэрыяд ===
Бізантыйскае [[грамадзтва]] ў [[4 стагодзьдзе|4]]-[[6 стагодзьдзе|6]] стагодзьдзях дэманстравала значна большую стабільнасць антычных формаў жыцьця, чым насельніцтва заходняй часткі [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]], якая перажывала ўнутраны крызыс і адначасова мусіла супрацьстаяць нападам [[барбары|барбараў]]. Бізантыя змагла свой крызыс пераадолець. У гэтага было некалькі прычын. Тутэйшыя [[правінцыя|правінцыі]] былі больш шчыльна населеныя, і іхняя [[эканоміка]] не трымалася толькі на працы [[раб]]оў. Дзяржава яшчэ з часоў [[Канстанцін І Вялікі|Канстанціна І Вялікага]] намагалася прывязаць жыхароў да зямлі, каб забясьпечыць апрацоўку надзелаў, ад якіх у [[казна|казну]] паступалі [[падатак|падаткі]], а ў войска правізія. Акрамя гэтага, захаваўся шматлікі слой вольных земляробаў з дробнай зямельнай маёмасьцю. Таму тут зьмяншэньне колькасьці ваеннапалонных не спрычынілі такі глыбокі эканамічны заняпад, як на захадзе. У Бізантыі была гусьцейшая сетка гарадзкіх пасяленьняў, ад дробных мястэчкаў аграрнага характару да значных рамесьніцкіх цэнтраў, якія забясьпечвалі ўсю імпэрыю, важных портаў ці скрыжаваньняў наземных гандлёвых шляхоў, стотысячных гарадоў, якім быў, напрыклад, [[Канстантынопаль]], [[Антыёхія]] ці [[Александрыя]] ў [[Эгіпет|Эгіпце]]. У Бізантыі захавалася інтэнсыўнае рамесьніцтва і гандаль, разьвівалася палітычнае жыцьцё і культура. Гэта, натуральна, вяло да паглыбленьня адрозьненьняў паміж захадам і ўсходам.
У пэрыяд [[вялікае перасяленьне народаў|вялікага перасяленьня народаў]] Бізантыйская імпэрыя была вымушана абараняцца ад барбарскіх плямёнаў, сярод якіх былі [[готы]], [[гуны]], пазьней [[авары]] і [[славяне]] ці [[булгары]]. Дзякуючы ваеннай, а часта і культурнай перавазе і дыпламатычнай хітрасьці бізантыйскія ўлады здолелі захаваць імпэрыю. У [[6 стагодзьдзе|6 стагодзьдзі]] за імпэратарам [[Юстыніян І|Юстыніянам І]], які быў найвыбітнейшым бізантыйскім уладаром позьнеантычнага пэрыяду, Бізантыя нават захапіла тэрыторыі, якія раней належалі да [[Заходняя Рымская імпэрыя|Заходняй Рымскай імпэрыі]] ([[Італія]], паўночная [[Афрыка]], паўднёвая [[Гішпанія]]). У гэты час з волі імпэратара адбылася [[кадыфікацыя]] рымскага права. Гэта быў важны юрыдычны крок, які ўзаконіў сучасныя нормы жыцьця ў Бізантыйскай імпэрыі. Сярод іх было выключнае становішча старой рабаўласьніцкай [[арыстакратыя|арыстакратыі]], артадаксальнае [[хрысьціянства]] як [[дзяржаўная рэлігія]], злучэньне [[сьвецкая ўлада|сьвецкай]] і царкоўнай найвышэйшай улады.
Апошнім імпэратарам гэтака пэрыяду быў [[Маўрыцыюс (бізантыйскі імпэратар)|Маўрыцыюс]], які здолеў спыніць [[Пэрсыя|пэрсыдзкую]] [[афэнзыва|афэнзыву]], але ня змог перашкодзіць славянскай экспансыі на [[Балканы|Балканах]]. Пасьля яго зьняцьця і забойства ([[602]]) Бізантыя апынулася ў цяжкім становішчы. Позьнеантычны пэрыяд скончыўся.