Гродзкі суд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 1:
'''Замкавы суд''', '''гродзкі суд''' — [[павет|павятовы]] суд для шляхты, месьцічаў і сялянаў у [[ВКЛ|Вялікім Княстве Літоўскім]]. Першапачаткова знаходзіўся ў [[горад|замку (горадзе, гродзе)]], адкуль і пайшла назва. Рэглямэнт працы суду быў улучаны ў розныя разьдзелы [[Статут ВКЛ 1588 году|СтатусаСтатута Вялікага Княства Літоўскага]] [[1588]] [[рок (год)|року]].
 
Дзейнічаў у двух складах — вышэйшым і ніжэйшым. У вышэйшы гродзкі суд уваходзіў ваявода або староста, або дзяржаўца і прадстаўнікі мясцовых фэадалаў, наяўнасьць якіх згодна са [[Статут ВКЛ 1529 году|Статутам 1529 року]] была абавязковай. Вышэйшы гродскі суд выконваў функцыі суду другой (г.зн. апэляцыйнай) інстанцыі ў адносінах да ніжэйшага складу гэтага суду. Ніжэйшы гродзкі суд склікаўся ў выпадку адсутнасьці вышэйшых службовых асобаў і зьдзяйсняўся калегіяй, у якую ўваходзілі [[падваявода]] або [[падстароста]], а таксама [[замкавы судзьдзя]] і [[пісар]], якія прызначаліся ваяводам або старостам зь ліку асобаў са шляхты мясцовага паходжаньня, знаёмых з правам. Улучэньне ў склад ніжэйшага гродзкага суду прафэсійнага юрыста-судзьдзі сьведчыць пра значнае разьвіцьцё судовай сыстэмы і пачатковым этапе аддзяленьня суду ад адміністрацыі. Упершыню пра прафэсійных судзьдзяў было запісана ў грамаце [[Ягайла|Ягайлы]] ад [[20 лютага]] [[1387]] року.