Грош: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 5:
1) сярэбраная [[манэта]] вартасьцю некалькі ці некалькі дзесяткаў [[дынар|дынараў]], бітая з [[1172]] году ў [[Італія|Італіі]], з [[1266]] году ў [[Францыя|Францыі]] ([[туронскі грош]]), з [[1300]] году – у [[Чэхія|Чэхіі]] ([[праскі грош]], які ўжываўся і на землях [[ВКЛ]], з пачатковай вагай 3,7 г.) і ў іншых краях [[Заходняя Эўропа|Заходняй]] і [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральнай]] Эўропы.
 
У [[Польшча|Польшчы]] грош (3,2 г.) пачаў біць [[Казімір III Вялікі]] ў [[1367]] годзе ([[кракаўскі грош]]). [[Аляксандр Ягелончык]] быў заснавальнікам [[Віленская меньніца|Віленскай меньніцы]] (манэтнага двара), дзе напачатку біліся літоўскія [[паўгрош|паўгаршовікі]] і [[дынар]]ы, а пасьля і грошы: на авэрсе замест кароны - [[Пагоня]].
 
1 грош = 3 шэлягі = 12 дэнары.
Радок 17:
З [[1526]] году біўся выключна [[паўгрош]], пасьля цэлыя і большай вартасьці ([[паўтарак]], [[дваяк]], [[траяк]], [[чварак]], [[шастак]]).
 
Загад падпісаны Жыгімонтам I ў [[1535]] годзе загадваў «У [[ВКЛ]] новую манэту ў мынцы біці, грошы, плоскія, каторыя бы былі браны па два палугрошкі». Аднак выпуск грошаў скончыўся на наступны [[1536]] год. На гэтых манэтах маецца адметная для сусьветнай нумізматыкі зьява - выбіваліся літары (пачатковыя лацінскіх назваў месяцаў) якія азначалі час біцьця: ''S'' - [[верасень]], ''N'' - [[лістапад]] ў 1535 годзе, ды ''F'' - [[люты]], ''M'' - [[сакавік]] ці травень, ''J'' - [[студзень]], [[чэрвень]], ці [[ліпень]], ''A'' - [[жнівень]] ў 1536 годзе.
 
Біцьцё грошай адбывалася па літоўскай ([[1545]]–[[1546]]) і па польскай стапе ([[1546]]–[[1548]]). Вага польскага гроша 2,059 грама 375 пробы срэбра, літоўскі грош быў на 1/4 лепшы па срэбру.
 
У Польшчы грошы біліся у [[1526]] [[1529]], [[1545]] [[1548]] гадах.
 
З [[1752]] году грошы ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] білі ў [[медзь|медзі]].
 
Ад [[16 стагодзьдзе|16 стагодзьдзя]] да [[1918]] году грош = 1/30 [[польскі злоты|польскага злотага]], ці ½1/2 расейскай [[капейка|капейкі]].
 
2) З часоў Рэчы Паспалітай ІІ з [[1924]] дасюль: 100 грошай = 1 [[злоты]].