Алесь Міцкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Стварэньне артыкула
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 14:35, 2 ліпеня 2006

Міцкевіч, Аляксандр (Алесь) Іванавіч (нарадзіўся 15 лістапада 1919 у в. Мікалаеўшчына Стаўпецкага павету) — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзеяч на эміграцыі, настаўнік, сябар Рады Беларускай народнай рэспублікі. Сын Міхаліны Міцкевіч — роднай сястры Якуба Коласа.

Файл:Alies Mickievich.jpg
Аляксандар Міцкевіч

Біяграфія

Рыскі мірны дагавор падзяліў Беларусь паміж Савецкай Расеяй і Польшчай. Па розныя бакі ад мяжы апынуліся і Міцкевічы. Алесь, як і большасць мікалаеўшчынскіх, застаўся пад Польшчай. У 1935 г. скончыў 7-гадовую польскую пачатковую школу, пазьней — 6-месячныя савецкія настаўніцкія курсы ў Стоўбцах. Працаваў настаўнікам пачатковых школаў вёсак Жыгалкі і Крамец. Зь лета 1944 — на эміграцыі. Спачатку жыў у Аўстрыі. У 1949-1950 гг. актыўна ўдзельнічаў у працы Каардынацыйнага камітэту беларускіх арганізацыяў у Францыі . У 1955 на запрашэньне дзядзькі Міхася перебраўся за акіян. Праз шэсьць гадоў сьледам за Алесем прыехаў ягоны старэйшы брат Валянцін. Адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Беларуска-Амэрыканскага дапамогавага камітэту. Сябар, старшыня (1982-1997) нью-ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА). Радны, старшыня (1979-1981) Царкоўнай Рады пры Катэдральным Саборы імя Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Цягам многіх гадоў распаўсюджваў газэту «Беларус» (Нью-Ёрк) па краінах расьсяленьня суродзічаў. Выдаваў двухтыднёвік БАЗА «Весткі і паведамленьні» (1982-1997), для жыхароў Нью-Ёрку й ваколіцаў штомесячна друкаваў машынапісны «Цыркуляр» (1996-1997). Неадменны скарбнік усіх згаданных арганізацыяў. А. Міцкевіч браў актыўны ўдзел у зьбіраньні матэрыялаў да кнігі Зоры і Вітаўта Кіпеляў «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе» (1999), якое ахоплівае 90% усяго, што друкавалася пра Беларусь на Захадзе. Сябар Рады БНР. Мае дачок Марыю, Яланту і ўнука Юзіка. Разам з жонкай Тэрэсай жыве ў Куінсе (Нью-Ёрк).

Скарыстаныя крыніцы

  • Кніга «Памяць». Стаўбцоўскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя», 2004. С. 701.
  • Лашкевіч К. Жыццё для Беларусі//Труд-7, 29.06.2006/№ 115. С.15.