Бітва на Соме: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 36:
 
== Ход бітвы ==
З-за цяжкага становішча саюзьнікаў апэрацыя пачалася раней. [[24 чэрвеня]] распачаўся артабстрэл нямецкіх пазыцый і працягвалася 7 дзён. Было ўжыта 1,5 млн. снарадаў. Аднак тая артпадрыхтоўка не прынесла жаданага выніку. Фартэцыі немцаў былі мацнейшыя і лепей замаскаваныя, чым лічылі брытанцы.
Хаця першая лінія абароны была знана пашкоджана, і 50% нямецкіх батарэй былі разьбіты, немцы за час артабстрэлу пасьпелі сьцягнуць дадаткова тры дывізыіі і 30 батарэй цяжкой атрылерыі.
 
[[1 ліпеня]] па нямецкай 1-й лініі было выпушчаны колькі мінаў, а пасьля артылерыі перанесла абстрэл у глыб нямецкай абароны. Нямецкія жаўнеры ў гэты час пакінулі бліндажы і занялі баявое становішча. Брытанская пяхота была спынена кулямётным агнём. У першы дзень брытанцы страцілі каля 60 тысяч жаўнераў (21 тысяча забітымі і бяз зьвестак і больш 35 тысяч параненымі) - збольшага дабраахвотнікаў, што ішлі ў воойска на хвалі энтузіязму. Больш пасьпяховымі былі вынікі атакі ў французаў, якія здолялі заняць некалькі ўмацаваньняў.
 
=== Удзел танкаў ===
Сытуацыя пачала выпраўляцца ў верасьні. [[15 верасьня]] ўпершыню ў вайне быў ужыты [[танк]] (з брытанскага боку). Хаця ў атацы здоляла прыняць удзел толькі 18 танкаў з 50, і наступалі яны асобна на фронце 10 км, іх псыхічны ўплыў на нямецкую пяхобу быў вялічэзны. У выніку ангельцы здолялі прасунуцца на 5 км з 5 гадзін бою, у той час як раней прасоўваньне на некалькі сот мэтраў цягнула за сабою шматлікія страты.