Бітва на Соме: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, знакі прып.
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 21:
== Падрыхтоўка ==
На канфэрэнцыі ў [[Шанцілія|Шанціліі]] ў сьнежні [[1915]] камандваньне краін [[Антанта|Антанты]] дамовілася з новага году аб каардынацыі вайсковых апэрацый. Наступы як на Заходнім, так і на Ўсходнім франтах мусілі расапачынацца адначасова. Расейская армія і італьянская павінны былі заатакаваць [[15 чэрвеня]] [[1916]]. На Заходнім фронце на раце Сома брытанцы і французы ішлі ў наступ [[1 ліпеня]].
 
Плян быў зацьверджаны [[10 лютага]] [[1916]]. Апэрацыя на Соме павінна была праводзіцца трыма французкімі і двума ангельскімі арміямі (64 дывізыі). Але шматлікія страты французаў у [[Бітва пад Вэрдэнам|бітве пад Вэрдэнам]] прывялі да таго, што цяжар наступу прыпаў на боытанскія войскі. Фронт прарыву скараціўся з 70 да 40 км.
 
Брытанскі камандуючы [[Дуглас Хайг]] зьбіраўся атакаваць 2 нямецкую Армію (гэн. [[Фрыц фон Белоў]]) сіламі 4 Брытанскай Арміі (гэн. [[Гэнры Раўлінсон]]), што мела 16 дывізый і часткай 3 Брытанскай арміі (гэн. ''Эдмунд Алленбі'') - 2 дывізіі. Дапаможны ўдар наносіла французкая 6 Армія гэнэрала Файоля. Усёй апэраццыяй кіраваў гэн. Фош.
 
Брытанцы плянавалі распачаць працяглае артылерыйскае бамбардаваньне нямецкіх умацаваньняў, якія пасьля б як меркавалася пяхота зойме бяз усялякіх намаганьняў.
 
== Ход бітвы ==
=== Удзел танкаў ===