Маршал Ван Олстайн: розьніца паміж вэрсіямі

дасьледчык ЗША
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Eolonir (гутаркі | унёсак)
Новая старонка: '''Маршал Ван Олстайн''' ({{lang-en|Marshall Van Olstyne}}), нарадзіўся ў Калёмба, штат Агаё - прафэсар [[Бо…
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 01:27, 16 сакавіка 2009

Маршал Ван Олстайн (па-ангельску: Marshall Van Olstyne), нарадзіўся ў Калёмба, штат Агаё - прафэсар Бостанскага Ўнівэрсытэту (па-ангельску: Boston University) й дасьледчык у Масачусэцкім Інстытуце Тэхналёгій (па-ангельску: Massachusetts Institute of Technology). Спэцыялізуецца на эканоміцы інфармацыі.

Ван Олстайн вырас у Паўночнай Караліне (ЗША), ступень бакаляўра атрымаў у Ельскім Унівэрсытэце (па-ангельску: Yale University), магістра й PhD у галіне інфармацыйных сыстэмаў - у Масачусэцкім Інстытуце Тэхналёгій.

Зрабіў істотны ўнёсак у вывучэньне рынкаў інфармацыі. Разам з сваімі студэнтамі Тэдам Лоўдэрам ды Рыкам Ўошам першым давёў[1], што ўжываньне прынцыпу інфармацыйнае асымэтрыі да апрацоўкі спаму тэарэтычна можа быць болей карысным для спажыўца, чым дасканалы фільтар (гл. таксама "эканоміку ўвагі"). Разам з прафэсарам Джэфры Паркерам правёў грунтоўныя дасьледаваньні фэнамэну "дзьвюхбаковых сетак," праяве аднаго зь сеткавых эфэктаў, дзе патлумачыў, якім чынам кампаніі могуць аддаваць інфармацыю задарма (прадаваць па нулявым кошце) і пры гэтым заставацца ў выйгрышы[2]. Субсыдаванае цэнаўтварэньне ды эфэкт дзьвюхбаковых сетак могуць спрычыніцца да алігапалізацыі рынку, або падзелу яго між малой колькасьцю гульцоў. Зараз гэты эфэкт бярэцца да ўвагі фірмамі - пры распрацоўцы карпаратыўных стратэгіяў, ды антыманапольнымі ўправамі - пры прапрацоўцы адпаведнага заканадаўства.

Ляўрэат некалькіх узнагародаў за навуковыя працы, у тым ліку ўзнагароды Нацыянальнае Навуковае Фундацыі ЗША[3]. Публікуецца ў такіх часопісах, як Science, Management Science ды Harvard Business Review.

Спасылкі

Вонкавыя спасылкі