Мінск Мазавецкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: et:Mińsk Mazowiecki
дапаўненьне
Радок 41:
|Сайт = http://www.minsk-maz.pl/
}}
'''Мінск Мазавецкі''', '''Менск Мазавецкі''' ({{мова-pl|Mińsk Mazowiecki}}) — горад ва ўсходняй [[Польшча|Польшчы]], у [[Мазавецкае ваяводзтва|Мазавецкім ваяводзтве]], [[Варшава|варшаўскай]] аглямэрацыі, месцазнаходжаньне мінскага павету, гарадзкой гміны Мінск Мазавецкі і вясковай гміны Мінск Мазавецкі. Паводле зьвестак [[2006]] году, у Мінску пражывала 37 529 жыхароў. Адносна шчыльнасьці насельніцтва займае 11-е месца ў Польшчы. У [[1975]]—[[1998]] гадох горад прыналежаў да [[Сядлецкае ваяводзтва|Сядлецкага ваяводзтва]]. Горад разьмешчаны ў 40 км ад Варшавы. Зьяўляецца мясцовым гаспадарчым (разьвіты гандаль, інфраструктура і прамысловасьць), адукацыйным (вышэйшая школа і 6 сярэдніх школаў), вайсковым (авіябаза, жандармэрыя і ваенкамат), культурным (дом культуры, артыстычная школа, 2 бібліятэкі, 2 музэя, таварыства гісторыкаў) цэнтрам, але першым чынам зьяўляецца месцам жыхарства і адпачынку шматлікіх людзей, якія працуюць у Варшаве. Гісторыя Мінску налічвае звыш шасьцісот гадоў. У [[1421]] годзе Мінск атрымаў гарадзкія правы. У [[19 стагодзьдзе|XІX стагодзьдзі]], і ў [[Другая сусьветная вайна|ІІ сусьветную вайну]] горад меў вялікую [[габрэі|габрэйскую]] дыяспару, на памяць аб ёй застаўся толькі забыты магільнік і адзін з найбольшых камянёў у [[Трэблінец|Трэблінцы]]. У Мінску знаходзіцца некалькі аб'ектаў, упісаных да сьпісу помнікаў.
 
== Вонкавыя спасылкі ==