Яўхім Кіпель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: be:Яўхім Кіпель
→‎Біяграфія: дапаўненьне, стыль
Радок 8:
Арыштаваны ДПУ БССР [[28 чэрвеня]] [[1930]] па справе "[[Саюз вызваленьня Беларусі|Саюза вызваленьня Беларусі]]"; паводле пастановы Калегіі [[АДПУ]] [[СССР]] ад [[10 сакавіка]] [[1931]] высланы ў [[Налінск]] [[Вяцкая вобласьць|Вяцкай вобласьці]] на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў [[арол (горад)|Арле]] ў сьнежні [[1935]]; асуджаны на 5 гадоў лагераў. Вызвалены ў снежні [[1940]]. Пасля вызваленьня настаўнічаў у [[саратаў|Саратаве]].
 
Напачатку [[1942]] мабілізаваны ў Чырвоную Армію. З чэрвеня [[1942]] у Менску. Працаваў у Інспэкцыі беларускіх школ над падрыхтоўкай школьных падручнікаў і праграмаў ды старшынстваваў, быў у [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]] (нацыянальная арганізацыя, якая дзейнічала ва ўмовах нацысцкай акупацыі). Рэдагаваў газэту "[[Голас вёскі|«Голас вёскі»]]". З [[1944]] быў кіраўніком навуковага аддзелу [[БЦР|Беларускай Цэнтральнай Рады]], старшыня [[ІІ Усебеларускі Кангрэс|II Усебеларускага Кангрэсу]]. У 1944 годзе сям’я Кіпеляў выехала на Захад. Зь сярэдзіны [[1944]] у [[Нямеччына|Нямеччыне]]. Падрыхтаваў да друку кнігу ўспамінаў пра савецкія лагеры "«Зь іхняга раю"».
 
З [[1950]] у [[ЗША]], з [[1951]] уваходзіў у [[Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі]], стварыў [[Аб’яднаньне беларускіх вязьняў савецкіх канцлягераў]], быў ініцыятарам стварэньня [[Беларуская народная партыя|Беларускай народнай партыі]]. Публікаваўся ў беларускай эмігранцкай прэсе. Успаміны Яўхіма Кіпеля захоўваюцца ў архіве [[Беларускі інстытут навукі і мастацтва|Беларускага інстытута навукі і мастацтва]] (БІНіМ) у [[Нью-Ёрк]]у.
 
Пахаваны на беларускіх могілках у [[Саўт-Рывэр|Саўт-Рывэры]]. У [[1989]] [[Вярхоўны суд]] БССР прыняў пастанову аб [[рэабілітацыя|рэабілітацыі]] “врага«врага белорусского народа”народа». У [[1999]] у [[Нью-Ёрк|Нью-Ёрку]] выйшла кніга ўспамінаў Яўхіма Кіпеля “Эпізоды”«Эпізоды».
 
Меў сына — [[Вітаўт Кіпель|Вітаўта Кіпеля]].