Габрэйскі каляндар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
 
д з расейскае Вікіпэдыі
Радок 1:
'''Габррэйскі каляндар''' ({{мова-he|הלוח העברי‎}})  — штогадовы [[каляндар]], які выкарыстоўваецца ў [[юдаізм|юдаізьме]] для вызначэньня габрэйскіх сьвятаў, адпаведных частак [[Тора|Торы]] для грамадзкага чытаньня, [[ёрцайт]] (дня памяці памерлых сваякоў) і іншага. Побач з [[грэгарыянскі каляндар|грэгарыянскім календаром]] зьяўляецца афіцыйным календаром у [[Ізраіль|Ізраілі]].
 
== Гісторыя ==
Радок 5:
 
* біблійны, ад [[Майсей|Майсея]] до [[Ездра|Ездры]] і [[Нэемія|Нэеміі]] (1500—[[450 да н. э.]]);
* пасьлябіблійны (да разбурэньня [[Ерузалемскі храм|Храма]] у [[70]] г. н.  э.);
* талмудычны, да заключэньня [[Талмуд]]а (70—[[500]]).
 
У першы пэрыяд пачаткі месяцаў і сьвяты вызначаліся выключна па «бачаньні маладога [[месяц]]а» і стане [[сонца]], у другі  — часткова па бачаньні месяца і стане сонца, часткова па падліках, у трэці  — выключна па падліках. У габрэйскім календары просты год складаецца з 12 [[месяцовы месяц|месяцовых месяцаў]]; у [[высакосны год|высакосным годзе]] дадаецца дадатковы месяц. Як простыя, так і высакосныя гады бываюць:
* правільныя, калі ўсе 12 месяцаў складаюцца чаргавана з 30 і 29 дзён;
* дастатковыя, калі адзін з 29-дзённых месяцаў мае 30 дзён;
Радок 27:
Працягласьць габрэйскага году (незалежна ад таго, будзе ён правільным, дастатковым альбо недастатковым) вызначаецца днём, на які прыпадае першае чысло месяца [[тышрэй]] і першае чысло месяца [[нісан]]а. З-за таго, што сьвята [[Песах]] сьвяткуецца 14-га нісана, які мусіць быць веснавым месяцам, то для ўзгадненьня месяцовага году з сонечным у габрэйскім календары прыняты цыкль у 19 гадоў (малы месяцовы цыкль), у якім 7 гадоў зьяўляюцца высакоснымі.
 
У аснову ўсяго габрэйскага календара закладзенае вызначэньне першага маладзіка (маладзік сьветабудовы), які, па габрэйскіх падліках, адбыўся ў [[3761 да н. э.|3761 годзе да н.  э.]], у [[панядзелак]], у 5 гадзінаў і 204 часткі пасьля поўдня. Паводле габрэйскіх традыцыяў гадзіна падзяляецца не на хвіліны і сэкунды, а на 1080 частак (лік, пазычаны з «[[Альмагест]]а» [[Пталямэй|Пталямэя]], і які дзеліцца на ўсе адназнакавыя дзельнікі, апроч 7), кожная частка  — з 76 імгненьняў. Цяпер, праз 1500 гадоў з часу канчатковага вызначэньня габрэйскага календара, ягонае вылічэньне не зусім супадае з сучаснымі астранамічнымі падлікамі, але памылка не зьяўляецца настолькі значнай, каб узьнікла неабходнасьць выпраўленьня календара.
 
[[Караімы]] таксама выкарыстоўваюць габрэйскі каляндар з той розьніцай, што яны падзяляюць гадзіну на агульнапрынятых падставах і іначай вызначаюць маладзік.
 
{| class=wikitable
! Месяц (у дужках  — састарэлая назва<br />з Старога запавету) !! Колькасьць дзён !! [[Задыякальнае сузор'е|Задыякальнае сузор’е]] !! Бабілёнская назва
|-
| [[Нісан]] (Авіў) || 30 || [[Авен (знак задыяку)|Авен]] || Нісану