Убарць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{Рака | назва = Убарць | арыгінальная_назва = | выява = Emilchyne river ubort.jpg | по...
 
д робат: вікіфікацыя
Радок 18:
| катэгорыя_вікісховішча =
}}
'''Убарць'''  — рака ўва [[Украіна|Ўкраіне]] і [[Беларусь|Беларусі]], правы прыток [[Прыпяць|Прыпяці]] (басэйн [[Дняпро|Дняпра]]). Даўжыня 292  км (у межах Беларусі 126 км). Плошча вадазбору 5,8 тыс. км². [[Сярэднярочны расход вады]] ў вусьці 24,4 м³/с. Агульнае падзеньне ракі 96,3  м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 [[праміле|‰]].
 
== Асноўныя прытокі ==
* ''Праваруч'': [[Плотніца]], [[Лохніца]], [[Сьвідовец]], [[Гурыстая]].
* ''Леваруч'': [[Каросьцінка]].
 
== На рацэ ==
* ''[[Мястэчка|Мястэчкі]]'': [[Олеўск]], [[Емільчына]], [[Лельчыцы]].
 
== Агульныя зьвесткі ==
Пачынаецца на вышыні 207,2  м над узроўнем мора каля вёскі [[Андрэевічы]] [[Олеўскі раён|Олеўскага раёну]] [[Жытомірская вобласьць|Жытомірскай вобласьці]]. Цячэ па [[Жытомірскае Палесьсе|Жытомірскім Палесьсі]], на Беларусі па [[Прыпяцкае Палесьсе|Прыпяцкім Палесьсі]]. Вусьце за 2  км на паўднёвы захад ад [[места]] [[Петрыкаў]]. Разводзьдзе пачынаецца звычайна ў 1-й палове сакавіка (найвялікшая вышыня над межанным узроўнем 4  м, сярэдняя 1,8  — 2,7 м), заканчваецца ў сярэдзіне траўня. Устойлівая межань наступае ў ліпені (працягласьць у сярэднім 3 месяцы). Замярзае ў пачатку сьнежня. Вытраты вады за 44  км ад вусьця найвялікшыя 659 м³/с ([[1932]]), найменшыя 0,44 м³/с ([[1935]]).
 
Даліна невыразная, месцамі зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. [[Абалона]] двухбаковая, чаргуецца па берагах, яе шырыня ад 0,1  — 0,2  км у высокай плыні да 1  — 5  км на астатнім працягу.
 
Рэчышча свабодна мэандруе, зьвілістае, у нізкай плыні моцназьвілістае, зрэдку трапляюцца нізкія пясковыя выспы. Шырыня рэчышча 10  — 15  м, у нізоўі месцамі да 60  м.
 
== Крыніцы ==
* Блакiтная кнiга Беларусi. - — Мн.:БелЭн, 1994.
 
[[Катэгорыя:Прыпяць]]