Валянцін Акудовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія й творчасьць: Аўтарскія правы?
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія й творчасьць: - Тэкст з http://litara.net/prs/akudovicz
Радок 4:
==Біяграфія й творчасьць==
Скончыў Літаратурны інстытут ([[Масква]]). Працаваў у штотыднёвіках «Культура», «ЛіМ», часопісах «Крыніца» і «[[Фрагмэнты]]». Заангажаваны ў праблематыку «мэтафізыкі адсутнасьці». «Хросны бацька» літаб'яднаньня «[[Бум-Бам-Літ]]», рэцэптар паэтычнага праекту «[[Вершы Валянціна Акудовіча]]». Самі вершы напісаныя ад ягонага імя вядомымі і невядомымі беларускімі паэтамі.
 
{{Аўтарскія правы|http://litara.net/prs/akudovicz}}
 
Лейтматывам ягонае творчасьці зьяўляецца тэма мэтафізыкі адсутнасьці, разгорнутая як у парадыгму постэкзыстэнцыйнага мысьленьня, так і генэалягічна ўбачаная праз спэцыфічна беларускі досьвед непрысутнасьці ў Вялікім Заходнім Наратыве. Аналізуе і дэканструюе разнастайныя ідэалягемныя канструкцыі, з дапамогай якіх сьвядомасьць спрабуе ўпарадкаваць і затрымаць плынныя канфігурацыі актуальна-бытнага, а таксама цывілізацыйныя стратэгіі, што абрываюць апошнія сувязі чалавека з гэтым самым бытным (зьнікненьне прасторы й часу ў сымуляваных асяродках а-рэальнасьці, ператварэньне культуры ў лякальную падсыстэму глябальнага інфармацыйнага абмену й г.д.). Разглядае «беларускі праект» як «вяроўку над безданьню».
 
Нічога не прапануе. Сьцьвярджае «немагчымасьць інакш пазьбегнуць сьмерці, як толькі памерці».
 
==Бібліяграфія==