Слабада: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д стыль
Радок 6:
Розныя формы гэтак званых вольных паселішчаў, слабодаў, зьяўляюцца ўва Ўсходняй [[Эўропа|Эўропе]] ў [[14 стагодзьдзе|XIV]]—[[16 стагодзьдзе|XVI]] стст. Слабоды ўзьнікалі, да прыкладу, у паўднёвых рэгіёнах і вядомыя як казацкія паселішчы. Уся тэрыторыя ад нізкай плыні [[Дняпро|Дняпра]] да [[Дон]]а зрабілася казацкім рэгіёнам — [[Слабаджаншчына|Слабаджаншчынай, Слабодзкай Украінай]].
 
Слабоды [[Беларусь|Беларусі]] — іншага паходжаньня. Адной з прычынаў іх узьнікненьня было імкненьне фэадалаў стымуляваць засваеньне малапрыдатных для земляробства земляў: балоцістых, парослых кустоўем, пашкоджаных прыроднай эрозіяй. Другая, асноўная прычына, — заняпад цэлых рэгіёнаў у выніку войнаў з [[Масковія]]й. Так, у другой палове [[17 стагодзьдзе|XVІІ ст.]] колькасьць «[[дым]]оў» у беларускім [[Падняпроўе|Падняпроўі]] скарацілася больш, чым на траціну, а колькасьць насельніцтва ў некаторых усходніх староствах — на палову. Ува ўмовах вялізных матэрыяльных і людзкіх стратаў адміністрацыя [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] выдавала прывілеі, паводле якіх пасяленцы на спустошаных землях вызваляліся («аслабаняліся») ад падаткаў на тэрмін 20 [[рок (год)|рокаў]]. Гэта дало штуршок узьнікненьню слабодаў, воляў і вулек ([[Бракава Слабада]], [[Сьвятая Воля]], [[Дабравольле]], [[Вулька]]).
 
Акрамя земляробчых слабодаў, ужо з [[12 стагодзьдзе|XIІ ст.]] вядомыя і слабоды [[места|мескіх]] рамесьнікаў, служылага люду і г.д. Як і ў некаторых іншых славянскіх рэгіёнах, на тэрыторыі Беларусі ў [[12 стагодзьдзе|XIІ]]—[[13 стагодзьдзе|XІІI]] стст. слабодамі часам называлі і запрыгоненыя паселішчы, што былі яшчэ не абкладзеныя падаткамі.
Радок 13:
 
== Літаратура ==
*'' Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё''. Мн., 1973.
* Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X. С.22