Слабада: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
д стыль
Радок 4:
Першапачаткова ў пэрыяд фэадалізму паселішчы гэтага тыпу атрымлівалі часовае вызваленьне ад выплаты падаткаў на карысьць уладальнікаў, пасьля свайго заснаваньня. Мэтаю было пашырэньне ворыўных земляў.
 
Розныя формы гэтак званых вольных паселішчаў, слабодаў, зьяўляюцца ўва Ўсходняй [[Эўропа|Эўропе]] ў [[14 стагодзьдзе|XIV]]—[[16 стагодзьдзе|XVI]] стст. Слабоды ўзьнікалі, да прыкладу, у паўднёвых рэгіёнах і вядомыя як казацкія паселішчы. Уся тэрыторыя ад нізкай плыні [[Дняпро|Дняпра]] да [[Дон]]а зрабілася казацкім рэгіёнам — [[Слабаджаншчына|Слабаджаншчынай, Слабодзкай Украінай]], Слабодзкай Украінай.
 
Слабоды [[Беларусь|Беларусі]] — іншага паходжаньня. Адной з прычынаў іх узьнікненьня было імкненьне фэадалаў стымуляваць засваеньне малапрыдатных для земляробства земляў: балоцістых, парослых кустоўем, пашкоджаных прыроднай эрозіяй. Другая, асноўная прычына, — заняпад цэлых рэгіёнаў у выніку войнаў з [[Масковія]]й. Так, у другой палове [[17 стагодзьдзе|XVІІ ст.]] колькасьць «[[дым]]оў» у беларускім [[Падняпроўе|Падняпроўі]] скарацілася больш, чым на траціну, а колькасьць насельніцтва ў некаторых усходніх староствах — на палову. Ува ўмовах вялізных матэрыяльных і людзкіх стратаў адміністрацыя [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] выдавала прывілеі, паводле якіх пасяленцы на спустошаных землях вызваляліся («аслабаняліся») ад падаткаў на тэрмін 20 [[рок (год)|рокаў]]. Гэта дало штуршок узьнікненьню слабодаў, воляў і вулек (Бракава Слабада, Сьвятая Воля, Дабравольле, Вулька).