Урочышча: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Урочышча''' — у фізычнай геаграфіі, адна з марфалягічных частак геаграфічнага …
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 14:28, 24 лютага 2009

Урочышча — у фізычнай геаграфіі, адна з марфалягічных частак геаграфічнага ляндшафту, спалучаная сыстэма фацыяў, аб'яднаных агульнай скіраванасьцю фізыка-геаграфічных працэсаў і прымеркаваных да адной мэзаформы рэльефу на аднастайным субстраце.

У міталёгіі старажытных славянаў — мясьціна, зазвычай у пушчанскіх нетрах, зьвязаная з культам таго ці іншага боства, дзе адбываліся нарады, сходы, суды. Часта ўспрымалася як месца-сядзіба злых духаў. У сучасным разуменьні — пустынная адлюдная мясьціна.

У шырокім сэнсе ўрочышчам зьяўляецца любая частка мясцовасьці, дзялянка мясцовасьці, адрозная ад астатніх дзялянак навакольля. Напрыклад, гэта можа быць лясны масіў сярод поля, балота і г.д., а таксама дзялянка мясцовасьці, якая зьяўляецца натуральнай мяжой паміж чым-небудзь. Часам урочышчам завуць адасобленыя невялікія населеныя пункты, якія нейкім чынам вулучаюцца з навакольля.