Бешанковіцкі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д зноскі перад літ-рай
Радок 52:
'''Бешанко́віцкі раё́н''' — адміністрацыйная адзінка ў цэнтральнай частцы [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]]. Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва — 19,4 тыс. чалавек ([[2006]]). Адміністрацыйны цэнтар — [[гарадзкі пасёлак|мястэчка]] [[Бешанковічы]].
 
== Геаграфічнае становішча ==
Мяжуе зь [[Віцебскі раён|Віцебскім]], [[Лепельскі раён|Лепельскім]], [[Сеньненскі раён|Сеньненскім]], [[Вушацкі раён|Вушацкім]], [[Чашніцкі раён|Чашніцкім]], [[Шумілінскі раён|Шумілінскім]] раёнамі [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]]. Знаходзіцца за 51 км ад [[Віцебск]]у, 210 км ад [[Менск]]у, 33 км ад чыгуначнай станцыі [[Чашнікі]] на лініі [[Ворша]]—[[Лепель]].
 
== Прырода ==
=== Рэльеф ===
Паверхня пераважна раўнінная. Паўднёвая частка знаходзіцца ў межах Чашніцкай раўніны, паўночная — Полацкай нізіны і адгор'яў Невельска–Гарадоцкага ўзвышша. 91 % тэрыторыі на вышыні да 150 мэтраў, найвышэйшы пункт (179,8 м) на паўднёвым захадзе ад вёскі [[Плісы]], найбольш нізкая адзнака (111,6 м) на паўночным захадзе, у даліне Заходняй Дзьвіны.
 
Радок 66:
З карысных выкапняў у Бешанковіцкім раёне ёсьць [[торф]], [[будаўнічыя пяскі]], [[пяскова-жвіровы матэрыял]], [[цагельныя гліны]].
 
=== Клімат ===
Клімат [[умерана кантынэнтальны]]. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -7,5 °С, ліпеня 17,8 °С. [[год|Сярэднярочная]] колькасьць ападкаў — 630 мм. Працягласьць [[Вэгетацыйны пэрыяд|вэгетацыйнага пэрыяду]] складае 185 дзён.
 
=== Гідраграфія ===
Па раёне цячэ [[Заходняя Дзьвіна]] (працягласьць па тэрыторыі раёну каля 100 км, шырыня 170 м). Найвялікшыя яе прытокі: [[Вула]] (38 км 30 м) са [[Сьвячанка]]й (40 км 12 м), [[Крывінка]] (24 км 25 м) з [[Бярозка]]й (15 км 10 м) і інш. Шчыльнасьць натуральнай рачной сеткі складае 0,43 км/км².
 
На тэрыторыі раёну разьмешчаныя 52 возеры, самае вялікае зь іх – [[Саро]]. Паводле глыбіні пасьля Саро вылучаюцца: [[Каранёўскае]], [[Белае]], [[Плацішна]], [[Вербнае]], [[Астровенскае]], [[Бікложа]], [[Слабадзкое]], [[Гарнасьвечча]] і іншыя.
 
=== Глебы ===
Глебы сельскагаспадарчых земляў [[дзярнова-падзолістыя глебы|дзярнова-падзолістыя]], [[дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы|дзярнова-падзолістыя забалочаныя]], [[дзярновыя глебы|дзярновыя]], [[дзярнова-карбанатавыя забалочаныя глебы|дзярнова-карбанатавыя забалочаныя]], [[абалонавыя глебы|абалонавыя]], [[тарфяна-балотныя глебы|тарфяна-балотныя]]. Паводле мэханічнага складу сугліністыя, супясковыя, пясковыя, тарфяныя.
 
=== Расьліннасьць ===
Лясы займаюць займаюць 26 % тэрыторыі. Пераважаюць невялікія масівы на 6 – 17 км² ([[Хадчанскае лясное лецішча]], [[Зялёная Пушча]]), уздоўж Заходняй Дзьвіны на паўночны захад — да 30 км² (урочышча [[Казлы]]). Лясы [[хваёвыя лясы|хваёвыя]], [[яловыя лясы|яловыя]], [[бярозавыя лясы|бярозавыя]], [[асінавыя лясы|асінавыя]], [[чорнаалешнікавыя лясы|чорнаалешнікавыя]], [[шэраалешнікавыя лясы|шэраалешнікавыя]], [[ясянёвыя лясы|ясянёвыя]], [[дубовыя лясы|дубовыя]].
 
Пад балотамі 7 % тэрыторыі (нізінныя, вярховыя і пераходныя). Найвялікшыя балотныя масівы: [[Чарнічанка]], [[Забалянскі Мох]], [[Соржыцкі Мох]], [[Града]].
 
=== Жывёльны сьвет ===
З паляўніча–прамысловых жывёлаў водзяцца [[лось]], [[дзік]], [[казуля]], [[ліса]], [[воўк]], [[заяц–русак]], [[заяц–бяляк]], а таксама [[алень]], [[куніца]], [[норка]], [[вавёрка]], [[янотападобны сабака]], [[чорны тхор]], [[бабёр]], [[выдра]], [[андатра]], [[шэрая курапатка]], [[рабчык]], [[глушэц]] і г.д., з вадаплаваючых – [[качка–краква]], [[шэрая качка]], [[лысуха]], [[чырок]].
 
== Насельніцтва ==
Агульная колькасьць насельніцтва Бешанковіцкага раёну станам на [[2006]] [[год|рок]] складае 21,4 тысячаў чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 17,12 чал/км².
 
=== Рэлігія ===
У раёне існуе 16 рэлігійных суполак, зь іх: 11 — праваслаўных, 2 — рымска-каталіцкія, 1 — хрысьціянаў адвэнтыстаў сёмага дня, 1 — хрысьціянаў веры эвангельскай “Добрая вестка”, 1 — эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў.
 
Працуе 2 праваслаўныя і 2 рымска-каталіцкія нядзельныя школы.
 
== Гаспадарчая дзейнасьць ==
Малочна-мясная жывёлагадоўля, ільнаводзтва, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасьці.
 
=== Транспарт ===
Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтамабільныя дарогі [[Лепель]] — [[Віцебск]], [[Шуміліна]] — [[Сянно]].
 
== Культура ==
=== Выбітныя асобы ===
* [[Цімафей Гарбуноў]] ([[1904]]—[[1969]]) — беларускі гісторык, акадэмік АН БССР.
* [[Аркадзь Гейнэ]] ([[1919]]—[[1942]]) — беларускі паэт, публіцыст.
* [[Леў Даватар]]<ref>http://www.warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=1047</ref> ([[1903]]—[[1941]]) — беларускі вйсковец, генэрал-маёр, Герой Савецкага Саюзу.
* [[Леў Сапега]] ([[1557]]—[[1633]]) — беларускі палітычны, грамадзкі і ваенны дзеяч, дыплямат і мысьляр.
* [[Іван Хруцкі]] ([[1810]]—[[1885]]) — беларускі мастак.
 
=== Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці ===
*Сядзібна-паркавы комплекс Цеханавецкіх ў вёсцы [[Бачэйкава]] ([[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]]).
*Царква Сьвятога Прарока Ільлі ў мястэчку [[Бешанковвічы]] ([[1870]]).
Радок 120:
*Царква Раства Прасьвятой Багародзіцы ў вёсцы [[Сьвяча]] ([[1895]])
 
=== Страчаная спадчына ===
*Касьцёл у [[мястэчка|мястэчку]] [[Астроўна]] ([[1912]]).
*Ратуша ў [[мястэчка|мястэчку]] [[Астроўна]] ([[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]]).
Радок 153:
* [[Хоціна]]
 
== Крыніцы ==
==Літаратура==
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
*Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. - Мн., 1983. – Т. 1. – С. 291–292.
*Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. – Мн., 2007. – С. 46. ISBN 978-985-11-0384-9
Радок 160 ⟶ 163:
*Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1991. – 423 с.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.radzima.org/pub/miesta.php?rajon_id1=vibe Інфармацыя на старонцы Radzima.org]
*[http://w3.vitebsk.by/gallery/photo/iee/region/beshenkovichi/beshenkovichi.gif Карта раёну на старонцы vitebsk.by]
*[http://www.lib.vitebsk.net/PRIDVINIE-1/BESHENKOVICHI.htm Прыдзьвіньне, база зьвестак па Бешанковіцкім раёне]
 
== Крыніцы ==
 
{{зноскі}}
 
{{Бешанковіцкі раён}}