Налібоцкая пушча: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д стыль
Радок 3:
Назва пушчы паходзіць ад разьмешчанага ў ёй [[мястэчка]] [[Налібокі]]. На тэрыторыі пушчы ляндшафтавы заказьнік дзяржаўнага значэньня Налібоцкі.
 
== Рэльеф ==
Займае ўсходнюю ўскраіну [[Верхнянёманская нізіна|Верхнянёманскай нізіны]]. Рэльеф хвалісты з выдма- і марэнава-ўзгорыстымі формамі і забалочанымі паніжэньнямі.
 
== Гідраграфія й расьліннасьць ==
На поўдні масіва возера [[Кромань]]. Найбольш забалочаная па далінах рэчак [[Бярэзіна]], [[Іслач]], [[Волка]] і ў нізкай плыні Вусы, дзе на тарфяна-балотных глебах растуць алешнікі і бярэзьнікі. У цэнтральнай і ўсходняй частках пераважаюць хвойнікі. Сустракаюцца яловыя дубровы. Па паўднёва-заходняй частцы Налібоцкай пушчы праходзіць паўночная мяжа суцэльнага распаўсюджваньня граба.
 
== Жывёльны сьвет ==
Фаўна пушчы характэрная для лясоў сярэдняй паласы [[Беларус|Беларусі]]. Водзяцца: [[алень]], [[лось]], [[дзік]], [[янот]], [[бабёр]], [[буры мядзьведзь]]. Птушкі: [[глушэц]], [[цецярук]], [[слонка]].
 
== Гісторыя ==
У часы [[Другая Сусьветная вайна|Другой Сусьветнай вайны]] пушча была зонай актыўных дзеяньняў [[Армія Краёва|Арміі Краёвай]], а таксама габрэйскага і савецкага партызанскага руху. Паводле розных ацэнак у [[1939]] — [[1945]] роках у Налібоцкай пушчы знаходзіліся ад 10 да 25 тысячаў чалавек: [[партызан]]аў, уцекачоў, бежанцаў і злачынцаў.
 
== Літаратура ==
==Крыніцы==
* Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. : БелЭн, 2007. - 648с648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9
 
[[Катэгорыя:Пушчы Беларусі]]