Вушацка-Лепельскае ўзвышша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
Радок 3:
На поўначы і паўночным усходзе мяжуе з [[Полацкая нізіна|Полацкай нізінай]], на паўднёвым усходзе з [[Чашніцкая раўніна|Чашніцкай раўнінай]], на поўдні і захадзе з [[Верхнебярэзінская нізіна|Верхнебярэзінскай нізінай]], на паўночным захадзе са [[Сьвянцянскія грады|Сьвянцянскімі градамі]].
 
== Рэльеф ==
У сучасным рэльефе вылучаюцца [[Лукомскае ўзвышша]] на паўднёва-ўсходняй ускраіне, [[Пышнагорскае ўзвышша|Пышнагорскае]] і [[Кубліцкае ўзвышша|Кубліцкае]] ўзвышшы на захадзе. Большую частку тэрыторыі займаюць вышыні 150 — 200 м над узроўнем мора, рэльеф тут плоскахвалісты з адноснымі перавышэньнямі 8 — 10 м. Найвышэйшы пункт 279 м над узроўнем мора — на Лукомскім узвышшы на паўночны ўсход ад вёскі [[Новыя Валосавічы]] Лепельскага раёну. На мяжы з Полацкай нізінай рэльеф найбольш парэзаны, паміж азёрнымі катлаванамі раскіданы выспавыя павышэньні (озы і камы), што стварае рэзкі кантраст з навакольнай паверхняй (адносныя перавышэнні 30 — 40 м) — люстрам азёраў.
 
== Карысныя выкапні ==
Узвышша складзенае марэнавымі[[марэна]]вымі суглінкамі, радзей валуновыми супескамі. Карысныя выкапні: [[легкаплаўкія гліны]], [[пяскова-жвіровы матэрыял]], [[бузы]].
 
== Гідраграфія ==
Рэкі належаць да басэйну [[Заходняя Дзьвіна|Заходняй Дзьвіны]]: [[Вушача]], [[Тураўлянка]], [[Дзіва]], на поўдні бярэ пачатак рака [[Вула (рака)|Вула]]. Азёры часта злучаюцца паміж сабой невялікімі пратокамі і ручаямі, у межах Вушацкай групы займаюць 10 % плошчы вадазбору. Найвялікшыя азёры: [[Чарсцьвяцкае]], [[Паўльскае]], [[Атолава]], [[Палазер'е]], [[Янова]], на поўдні ўзвышша — [[Лепельскае возера]].
 
== Расьліннасьць ==
Лясы займаюць амаль палову тэрыторі. На вяршынях узгоркаў захаваліся [[бярозавыя лясы|бярозавыя]], [[асінавыя лясы|асінавыя]], [[чорнаалешнікавыя лясы|чорнаалешнікавыя]], [[хваёвыя лясы|хваёвыя]] лясы. Паблізу азёраў у паніжэньнях асотава-зёлкавыя, зёлкава-разнатраўныя лугі і нізінныя балоты.
 
== Літаратура ==
==Крыніцы==
* Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. : БелЭн, 2007. - 648с648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9
* Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэдкал. Л.В. Казлоўская [і інш.]. Мн.,1992. - С. 74
* Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. Мн., 1986. Т. 5. С. 179.
 
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]