Верхнебярэзінская нізіна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д крыніца
д стыль
Радок 1:
'''Верхнебярэзінская нізіна''' — [[нізіна]] ў паўднёва-заходняй частцы [[Віцебская вобласьць|Віцебскай]] і паўночна-усходняй частцы [[Менская вобласьць|Менскай]] абласьцей [[Беларусь|Беларусі]]. Разьмешчана на тэрыторыі [[Глыбоцкі раён|Глыбоцкага]], [[Докшыцкі раён|Докшыцкага]], [[Лепельскі раён|Лепельскага]], [[Вушацкі раён|Вушацкага]], [[Чашніцкі раён|Чашніцкага]], [[Барысаўскі раён|Барысаўскага]], [[Вялейскі раён|Вялейскага]], [[Крупскі раён|Крупскага]], [[Лагойскі раён|Лагойскага]], [[Смалявіцкі раён|Смалявіцкага]] раёнаў. Працягласьць з поўначы на поўдзень 100 км, з захаду на ўсход 15 — 50 км. Плошча 4,3 тыс. км². Вышыня па-над узроўнем мора ад 180 м на поўначы, да 155 — 160 м на поўдні.
 
На поўначы нізіна мяжуе са [[Сьвянцянскія грады|Сьвянцянскімі градамі]], на ўсходзе — з [[Вушацка-Лепельскае ўзвышша|Вушацка-Лепельскім узвышшам]] і [[Чашніцкая раўніна|Чашніцкай раўнінай]], на поўдні — зь [[Менскае ўзвышша|Менскім узвышшам]], на захадзе — з [[Нарачанска-Вялейская нізіна|Нарачанска-Вялейскай нізінай]].
Рэльеф утвораны [[Сож|сожаўскім]] ледавіком, калі тут існавала велізарнае [[возера]], пазьней спушчанае ў [[Чорнае мора]] дняпроўскай [[Бярэзіна]]й, і адталымі водамі паазерскага ледавіка. Захаваліся адзінкавыя сільна ператвораныя ветравеямі і размывамі грады, марэнныямарэнавыя ўзгоркі з камамі вышынёй 10 — 20 м. На поўначы і ўсходзе нізіна складзеная пяскамі, месцамі ўзвышаюцца пясковыя ўзгоркі-дзюны. Карысныя выкапні: [[торф]], [[пяскова-жвіровы матэрыял]].
 
Азёры: [[Межужол]], [[Медзазол]], [[Плыўна]], [[Алыніца]] і інш. Па нізіне цякуць рэкі [[Бярэзіна]], [[Поня]], [[Гайна]], [[Цна (рака)|Цна]], [[Усяжа]], [[Сергуч]], [[Вялікая Рэчка]], [[Жартайка]], [[Лукомка]], [[Эса]]; у межах нізіны — вярхоўе [[Вушача|Вушачы]] (басэйн [[Заходняя Дзьвіна|Заходняй Дзьвіны]]). У XVIII—XIX стст. у паўночна-ўсходняй частцы нізіны была збудаваная [[Бярэзінская водная сыстэма]].
 
Пад ворывам да 20 %, пад лесам больш за 40 % тэрыторыі. Пераважаюць [[хваёвыя лясы]]. У нізіне шырокія балоты. Частку тэрыторыі займае [[Бярэзінскі біясфэрны запаведнік]].
 
== Літаратура ==
==Крыніцы==
* Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. : БелЭн, 2007. - 648с648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9
* Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. - Мн.: БелЭн, 1992. - С. 52-53.
 
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]