Валокі Полацкія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Валокі Полацкія''' — гістарычны раён Менску, разьмешчаны на правым беразе ракі [[Сьвіслач…
 
дапаўненьне
Радок 1:
'''Валокі Полацкія''' — гістарычны раён [[МенсМенск]]куу, разьмешчаны на правым беразе ракі [[Сьвіслач]], ля падножжа ўзгорка [[Высокае Места|Высокага Места]]. Як мяркуюць некаторыя гісторыкі, сюды полацкія купцы маглі цягнуць «волакам» па [[Сьвіслач]]ы ладзьдзі са сваім таварам, бо рака не заўсёды была паўнаводнай.<ref>Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.</ref>
 
Гэтая мясьціна пачала забудоўвацца прыблізна ў пачатку [[17 стагодзьдзе|XVII ст]], тут утварылася вуліца Валоцкая, якая злучала раён з [[Высокі Рынак|Высокім Рынкам]], да [[Нізкі Рынак|Нізкага Рынку]] інша траса вуліцы Зыбіцкай.<ref>Пазняк 3. С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў.— Мн.: Нар. асвета, 1985. Да пачатку [[18 стагодзьдзе|XVIII ст.]] уся тэрыторыя паміж вуліцай Зыбіцкай і берагам рэчкі была заселена. Тут утварыліся вулачкі, якія праз масты і грэблі злучалі вуліцу Зыбіцкую з [[Траецкае прадмесьце|Траецкім прадмесьцем]] на левым беразе Сьвіслачы.</ref> У [[1866]] року Валоцкая вуліца была перайменаваная ў Хрышчэнскую (цяпер Інтэрнацыянальная), Зыбіцкая — у Балотную (з [[1882]] — Гандлёвая).
 
Паводле матэрыялаў рукапісных судовых актавых кніг менскага гродзкага суду за [[1600]]—[[1640]] рокі на Валоках Полацкіх жылі месьцічы [[Кузьма Пішчалка]], жонка пінскага падстолія Грыгор’я Тарлецкага [[Галена Бачанка]] ды [[Фёдар Заляцелы]] — відаць, той самы, пра якога згадвае [[Уладыслаў Сыракомля|Ўладыслаў Сыракомля]] («Менск», 1857). Тут жа набыла дом у [[Якуб Раманскі|Якуба Раманскага]] і [[Багдан Кішчанка|Багданы Кішчанкі]] ваяводзіная вендзеская [[Сафія Служчына]]. Гасподу для віленскага купца здаваў у сваім доме [[Ісак Багушэвіч Шышка]].<ref>Вольга Бабкова. Стары Менск // Наша Ніва 2001/16</ref>