Сяло: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
д артаграфія
Радок 3:
Першыя сёлы як прыналежныя ўладальніку вёскі ўзьніклі ў XII — XIII стст. у сувязі з запрыгоньваньнем сельскай абшчыны. У летапісных пведамленьнях таго часу шырока згадваюцца княскія, баярскія, царкоўныя сёлы. Першапачаткова тэрмін «сяло» меў значэньне загараднай сядзібы князя, дзе побач з гаспадарскім дваром месьціліся і хаты чэлядзі. У той жа, у адрозьненьні ад пагоста, яно мела функцыі цэнтра вотчынна-памесных уладаньняў на пэўнай тэрыторыі.
 
Галоўная прыкмета сяла — наяўнасьць абшарніцкага маёнткумаёнтка. У астатнім структура нагадвала забудову [[пагост|пагоста-цэнтра]]: царкоўны двор, карчма, грамадзкая крама, вуліцы-канцы зь сялянскімі дварамі. На працягу існаваньня фэадальна-прыгонная сыстэмы сёлы захоўвалі сваё значэньне тэрытарыяльна-ўладальніцкіх цэнтраў. З канца XVII ст. у сувязі з дыфэрэнцыяцыяй адміністрацыйных правінцыяў (ваяводзтваў, старостваў, дзяржаваў) сёлы таксама набываюць значэньне мясцовых адміністрацыйна-тэрытарыяльных цэнтраў. Пасьля далучэньня земляў [[Беларусь|Беларусі]] да [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] сёлы, як правіла, робяцца цэнтрамі валасьцей у складзе паветаў. Пазьней, у ХІХ ст. абавязковымі атрыбутамі сяла сталі царква, або касьцёл, вучэльня і валасное праўленьне. У ХХ ст. сёлы робяцца цэнтрамі сельскіх саветаў, калгасаў і саўгасаў, трапляюць у пералік пэрспэктыўных паселішчаў, многія зь якіх ў [[1970-я|1970]]—[[1980-я]] былі перабудаваныя паводле ўзорных генплянаў і сталі адметнымі аграпрамысловымі цэнтраміюцэнтрамі.
 
== Літаратура ==