Вуліца Ленінградзкая (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Новая старонка: '''Вуліца Ленінградзкая''' - вуліца ў цэнтральнай частцы гораду Менску, у [[Кастрычніцкі раён…
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:58, 18 лютага 2009

Вуліца Ленінградзкая - вуліца ў цэнтральнай частцы гораду Менску, у Кастрычніцкім раёне. Даўжыня - 400 м, абмежаваная вуліцамі Бабруйская й Сьвярдлова.

Гісторыя

Заснаваная ў 1870-я як Ланварава-Роменская шаша. Пазьней была названая ў гонар Санкт-Пецярбургу, мяняла свой назоў у адпаведнасьці са зьменай назову гораду. У 1877-1914 называлася Пецярбурскай, у 1914-1924 - Петраградзкай, ад 1924 - сучасны назоў.

На месцы сёньняшняга гарадку БДУ знаходзілася дэпо конкі, Цэнтральная лінія якой праходзіла па вуліцы. Фактычна вуліца мела значэньне другаснага праезду да дэпо конкі. У доме Машчынскага (цяпер Ленінградзкая 6) знаходзілася губэрнская жандарская ўправа. У 1917 Менская Рада работніцкіх і жаўнерскіх дэпутатаў, Паўночна-заходні абласны выканаўчы камітэт РСДРП(б), рэдакцыя газэты "Зьвязда". Тут працавалі Вільгельм Кнорын, Карл Ландэр, Міхаіл Фрунзэ, Аляксандар Мясьнікоў. Пазьней тут разьмясьціўся 4-ы корпус мэдінстытуту.

У 1928, калі быў зьнесены Маскоўскі вакзал, вуліца сталася адным з важных пад'язных шляхоў да Прывакзальнае плошчы. Падчас ВАВ вуліца была амаль цалкам зьнішчаная, а пасьля вайны ўзноўленая.

Сучаснасьць

На вуліцы разьмешчаныя жылыя дамы, навучальныя корпусы БДУ, офісы, прадстаўніцтвы фірмаў, невялічкія крамы, праходзяць тралейбусныя лініі № 3, 5, 16, 20, 30.

Вонкавыя спасылкі