Эспэранта: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gabix (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Выява:Flag of Esperanto.svg|міні|125пкс|Сьцяг эспэранта]]
 
'''Эспэра́нта''' (Esperanto) — міжнародная, [[штучныя мовы|штучная (пабудаваная) мова]], найбольш пасьпяховая і пашыраная сярод усіх штучных моваў. Была распачатая [[Людвік Замэнгоф|Людвікам Замэнгофам]] у [[1887]]. Назва яе паходзіць ад псэўданіму «doktoro Esperanto» (той, хто спадзяецца), пад якім быў апублікаваны першы падручнік. Аўтар спадзяваўся на тое, што гэтая мова будзе добрым сродкам для паразуменьня ўсіх народаў. Мэта эспэранта — стаць не адзінай, а другой, дадатковай (пасьля роднай) і дапаможнай у зносінах зь іншымі людзьмі. Колер надзеі — зялёны, яго маюць сымбалі эспэранта: зорка і сьцяг.
 
У наш час гэтая мова ўжываецца ў шматлікіх сфэрах чалавечага жыцьця, найперш у турызьме, ліставаньнях, культурным і літаратурным абмене, пры навучаньні мовам. Акрамя перакладной, эспэранта мае арыгінальную літаратуру, пэрыядычныя выданьні, музыкальныя творы, радыёперадачы, існуюць грамадзкія і прафэсійныя арганізацыі, праводзяцца курсы мовы.