Астафей Валовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Катэгорыя:Кашталяны троцкія
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 2:
 
== Дзяржаўная дзейнасьць ==
Пісар ВКЛ у [[1551]]—[[1566]], маршалак дворскі (гаспадарскі) у [[1553]]—[[1561]], маршалак дворны ў [[1561]]—[[1569]], [[падскарбі земскі]] ВКЛ у [[1561]]—[[1566]], падканцлер ВКЛ у [[1566]]—[[1579]], [[кашталян]] троцкі [[1569]]—[[1579]], [[канцлер]] ВКЛ і кашталян [[Вільня|кашталян віленскі]] з [[1579]]; падстароста [[берасьце]]йскі з [[1550]], дзяржаўца [[Меднікі|медніцкі]] ў [[1552]]—[[1561]], староста [[магілёў]]скі ў [[1554]]—[[1556]], [[азярышча]]нскі ў [[1563]], берасьцейскі ў [[1565]]—[[1587]], [[кобрын]]скі ў [[1567]]—[[1587]], [[Рэчыца|рэчыцкі]] з [[1576]], [[вогынь]]скі.
 
Колькі разоў езьдзіў паслом у [[Масква|Маскву]], у т.л. у [[1553]], калі [[Іван IV|Івана IV]] не назваў царом. Адзін з арганізатараў падрыхтоўкі [[Статут ВКЛ 1566 году|Статута ВКЛ 1566 году]]. Садзейнічаў уключэньню ў Статут прагрэсыўных нормаў. Адзін зь лідэраў апазыцыі пры заключэньні [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]]. Разам зь іншымі магнатамі — праціўнікамі аб'яднаньня ВКЛ з Каронаю пакінуў Люблінскі сойм, паслаў на [[Падляшша]] і [[Валынь]] адозвы з заклікам змагацца супраць уніі. За гэта быў пазбаўлены [[Каралеўшчыны|каралеўшчын]] на Падляшшы. Пасьля прыняцьця уніі падпісаў яе й яму былі вернутыя каралеўшчыны.