Рэчыцкі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Робат: Замена шаблёну: Інфармацыя пра раён
дапаўненьне
Радок 10:
 
'''Рэ́чыці раён''' — раён у складзе [[Гомельская вобласьць|Гомельскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]]. Рэчыцкі раён мяжуе са [[Жлобінскі раён|Жлобінскім]], [[Буда-Кашалёўскі раён|Буда-Кашалёўскім]], [[Гомельскі раён|Гомельскім]], [[Лоеўскі раён|Лоеўскім]], [[Хойніцкі раён|Хойніцкім]], [[Калінкавіцкі раён|Калінкавіцкім]] і [[Сьветлагорскі раён|Сьветлагорскім]] раёнамі Гомельскай вобласьці.
 
== Гісторыя ==
[[8 сьнежня]] [[1926]] году, выйшаў зварот Прэзыдыюма ЦВК і СНК БССР «Да ўсіх працоўных «Савецкай Беларусі» ў сувязі з далучэньнем да тэрыторыі рэспублікі Гомельскага і Рэчыцкага паветаў. А затым у Маскве была прынята пастанова Ўсесаюзнага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта «Аб далучэньні да Беларускай ССР Рэчыцкага і Гомельскага паветаў». Гэтай пастановай скасоўвалася Гомельская губэрня, якая ў [[1919]] годзе ўвайшла ў склад [[РСФСР]].
== Паселішчы ==
 
У склад Рэчыцкага раёна на першым часе ўвайшлі 31 сельсавет: Адамаўскі, Азершчынскі, Андрэеўскі, Броньненскі, Бязуеўскі, Будкаўскі, Гарошкаўскі, Гарыводзкі, Дземяхоўскі, Жмураўскі, Засьпенскі, Капараўскі, Караваціцкі, Козенскі, Левашоўскі, Маладускі, Малчаноўскі, Новабарсуцкі, Перавалоцкі, Перасьвятоўскі, Рабусоўскі, Ровенскі, Ровенскаслабадзкі, Салтаноўскі, Сьвірыдавіцкі, Смагарынскі, Старакрасненскі, Унорыцкі, Чырвонавостраўскі, Ямпальскі, Яноўка-Гасьцівельскі.
 
Спачатку раён уваходзіў у Рэчыцкую акругу, якая ўключала таксама Брагінскі, Васілевіцкі, Горвальскі, Камарынскі, Лоеўскі, Холмецкі і Юравіцкі раёны. Пастановай VІII зьезда Саветаў БССР ад 12 красавіка 1927 г. Рэчыцкая акруга была скасавана. 9 чэрвеня Рэчыцкі раён увайшоў у Гомельскую акругу. Знаходзіўся ў ей да 26 ліпеня 1930 года.
 
4 жніўня 1927 г. да згаданых вышэй 31 сельсавета Рэчыцкага раёна былі далучаны яшчэ 47 сельсаветаў ліквідаваных Васілевіцкага, Горвальскага, Холмецкага, а таксама Дзятлаўскага і Уваравіцкага раёнаў. З Уваравіцкага раёна быў далучаны Чарнянскі сельсавет, а з Дзятлаўскага — Гранаўскі і Капанскі.
 
30 сьнежня 1927 г. сельскія саветы Гомельскай акругі прайшлі праз рэарганізацыю і ўмацаваньне. Таму замест 78 сельсаветаў у Рэчыцкім раёне іх засталося 33.
 
5 лютага 1931 г. да Рэчыцкага раёна быў далучаны Какуевіцкі сельсавет Мазырскага раёну, а 10 лютага 1931 г. — Баршчоўскі сельсавет Гомельскага раёну.
 
5 красавіка 1935 г. Кабылеўскі і Маладушскі сельсаветы, якія дагэтуль уваходзілі ў Рэчыцкі раён, былі перададзены Хойніцкаму раёну. Нахаўскі ж сельсавет адышоў да Мазырскага раёну, а Баравікоўскі сельсавет — да Парыцкага раёна.
 
20 лютага 1938 г. Рэчыцкі раён увайшоў у Гомельскую вобласьць. Стаўшы меншым на 9 сельсаветаў. Да ўноў утворанага Васілевіцкага раёна адышлі Бабіцкі, Васілевіцкі, Дуброўскі, Залатускі, Караваціцкі, Какуевіцкі, Ліскаўскі, Сьведзкі, Узнаскі сельскія саветы. Сам жа Васілевіцкі раён стаў адной з адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак Палескай вобласьці з цэнтрам у г. Мазыр.
 
На 1 студзеня 1941 г. Рэчыцкі раён уключаў 21 сельсавет.
 
На пачатку 1954 г. Палеская вобласьць была скасавана. Васілевіцкі раён, як і амаль уся былая Палеская вобласьць, увайшоў у Гомельскую вобласьць. А 16 верасьня 1959 г. быў скасаваны і ён. Частка сельскіх саветаў была перададзена Калінкавіцкаму раёну, частка — Рэчыцкаму.
 
Рэчыцкі раён «падрос» таксама за кошт Новабарсуцкага і Маладускага сельсаветаў, якія дагэтуль былі ў Хойніцкім раёне.
 
У другой палове сьнежня 1962 г. быў скасаваны Лоеўскі раён. Частка ягонай тэрыторыі ўвайшла ў Рэчыцкі раён. У тым ліку і г.п. Лоеў. Але 30 ліпеня 1966 г. Лоеўскі раён быў адноўлены ў сваіх ранейшых межах.
 
У апошнюю чаргу да Рэчыцкага раёна адышоў Борхаўскі сельсавет былога Уваравіцкага раёна (Буда-Кашалёўскі).
 
== Адміністрацыйны падзел ==
Зараз у Рэчыцкім раёне 20 сельсаветаў: Азершчынскі, Артукоўскі, Бабіцкі, Баршчоўскі, Белабалоцкі, Вышамірскі, Глыбаўскі, Дземяхоўскі, Дуброўскі, Жмураўскі, Засьпенскі, Камсамольскі, Капараўскі, Караваціцкі, Ліскаўскі, Новабарсуцкі, Перасьвятоўскі, Ровенскаслабодзкі, Сьвірыдавіцкі, Холмецкі. У раён уваходзяць г. Васілевічы, які мае гарсавет, і гарпаселак Зарэчча (пасялковы савет).
 
=== Паселішчы ===
 
== Насельніцтва ==
== Адукацыя ==
Радок 20 ⟶ 51:
== Вонкавыя спасылкі ==
*[http://rechitsa.by/ Сайт адміністрацыі раёна]
*[http://rechitsa77777.narod.ru/ Рэчыца — мой любімы горад!]
 
{{Рэчыцкі раён}}
{{Гомельская вобласьць}}