Аповесьць мінулых часоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
DirlBot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: sr:Повест минулих лета
стыль, артаграфія, + выява
Радок 1:
[[Выява:14 2 List of Radzivill Chron.jpg|thumb|right|250px|14-ты аркуш [[Радзівілаўская хроніка|Радзівілаўскай хронікі]], што ўлучае ў сябе сьпіс «Аповесьці мінулых гадоў» з унікальнымі ілюстрацыямі [[XV стагодзьдзе|XV ст.]]. На аркушы апісваецца [[Руска-бізантыйская вайна 907 году|паход кіеўскага князя Алега на Царград]].]]
'''«Аповесьць мінулых часоў», «Аповесьць мінулых гадоў»''' ({{мова-ru|«Повесть временных лет»}}) — помнік [[славяне|усходнеславянскага]] летапісаньня, створаны людзьмі блізкімі да [[кіеў]]скіх князёў. Меў тры рэдакцыі, у якіх пададзеная гісторыя [[Русь|Русі]] ад [[852 год|852]] [[год|року]] да [[1110]] уключна. Зьбярогся ў розных летапісных зводах (найбольш поўная рэдакцыя ў [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскім]] і [[Лаўрэнцеўскі летапіс|Лаўрэнцеўскім]] сьпісах).
 
«Аповесьць мінулых часоў» значна паўплывала на разьвіцьцё ўсходнеславянскага летапісаньня. У наступны час яна ўлучалася амаль ва ўсе мясцовыя летапісы ў якасьці своеасаблівых уводзінаў.
 
== Рэдакцыі твору ==
Асновай творатвору зьяўляецца старажытны летапісны звод, у якім падзеі даводзяцца да [[1037]]. Гэтая частка твору была напісаная ў часы княжаньня [[Яраслаў Мудры|Яраслава Мудрага]].
 
Першую рэдакцыю зводазводу зрабіў буйны царкоўны і палітычны дзеяч Русі [[Нікан]], які працягнуў падзеі да [[1073]], унёс літаратурны запіс аб прызванніпрызваньні варагаў. З [[1061]] ім даюцца дакладныя зьвесткі. Нікан упершыню паведаміў пра [[Менск]] пад [[1067]] і апісаў [[бітва на Нямізе|бітву на Нямізе]] (магчыма, паводле аповедаў яе ўдзельнікаў).
 
Другая рэдакцыя атрымала назву Пачатковага зводу, бо падзеі былі даведзеныя да [[1093]] і дапоўнены наўгародзкімі зьвесткамі. Яго аўтар ва ўмовах аслабленьня [[Кіеўская Русь|Кіеўскай дзяржавы]] імкнецца даць станоўчую ацэнку першым кіеўскім князям, высока ацаніць іх ваенныя заслугі.
Радок 12 ⟶ 13:
Трэцюю рэдакцыю зрабіў каля [[1113]] [[Нестар]] у [[Кіева-Пячэрскі манастыр|Кіева-Пячэрскім манастыры]]. Нестар упершыню паспрабаваў зьвязаць гісторыю ўсходніх славянаў з гісторыяй усяго чалавецтва, стварыў своеасаблівую гістарычную канцэпцыю.
 
== Структура ==
«Аповесць мінулых часоў» пабудаваная на мэтадалягічных прыёмах антычнай гістарыяграфіі, вызначаных у ІІ ст. да н.э. грэцкім гісторыкам [[Палібій|Палібіем]]. Яны прадугледжвалі тры правілы: веданьне гістарычных укладаньняў папярэднікаў, шырокі агляд геаграфіі дасьледаваньня, сувязь падзеяў мінулага і сучаснага. Як і [[Фукідыд]] і [[Арыстотэль]], Нестар асноўную ўвагу надаваў апісаньню палітычных і ваенных падзеяў. Уплыў антычнай традыцыі вельмі выразна адчуваецца тады, калі летапісец укладвае ў вусны сваіх персанажаўпэрсанажаў антычныя афарызмы, напрыклад, «маці гарадоў рускіх». З другога боку, відавочныя прынцыпы і падыходы, характэрныя для сярэднявечнай мэтадалёгіі — правідэнцыялізму[[правідэнцыялізм]]у. У многіх выпадках летапісец тлумачыць падзеі і дзеяньні людзей са спасылкай на Слова Божае. Мэтадалягічная структура летапіснага зводу складаецца з тлумачальнай (галоўнай) і правідэнцыяльнай (дапаможнай) гісторыі. Тлумачальная гісторыя будуецца на прынцыпах заканамернасьці, ісьціны і праўды.
 
== Клясыфікацыя ==
Беларускі даследчыкдасьледнік [[Мікалай Сьмяховіч]] адносіць «Аповесьць мінулых гадоў» да пасіўна-сузіральнага кірунку школы базавай верыфікацыівэрыфікацыі. У зводзе адсутнічаюць элемэнты крытыкі, папярэдні аналіз матэрыялаў, запазычаных ззь іншых крыніцаў. Летапісец найперш выконваў камунікацыйную функцыю, каб перадаць гістарычна цэласныя веды, якія назапасіла грамадзтва.
 
Летапісны звод пабудаваны на прызнаньні заканамернасьці сацыяльнага разьвіцьця і па лягічнай схеме: ад апісаньня падзеі да тлумачэньня прычынаў яе ўзнікненьняўзьнікненьня, ад тлумачэння прычынаў — да абагульняльных высноваў.
абагульных высноваў.
 
== Зьвесткі пра беларускія землі ==
Летапіс зьмяшчае ўнікальныя зьвесткі з гісторыі беларускіх зямель эпохі Старажытнай Русі, асабліва [[Полацкае княства|Полацкага княства]]. У прватнасьціпрыватнасьці, тут апісаная раздача гарадоў [[Рурык]]ам, удзел палачанаў у паходзе [[Алег]]а на [[Царград]], толькі ў гэтым творы апавядаецца пра полацкага князя [[X стагодзьдзе|X ст.]] [[Рагвалод]]а і яго дачку [[Рагнеда|Рагнеду]], тут падрабязна выкладзеная гісторыя жыцьця і дзейнасьці князя [[Усяслаў Брачыславіч|Ўсяслава Брачыславіча]], апетага ў «[[Слова пра паход Ігаравы|Слове пра паход Ігаравы]]». У ёй прыведзеныя самыя раньнія зьвесткі пра многія беларускія [[места|месты]], пра [[бітва на Нямізе|бітву на Нямізе]] ([[1067]]).
 
== Літаратура ==
* Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1. с С.518-519.
* Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі "Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы". — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7. С.30-32.
 
[[Катэгорыя:Летапісы]]