Розьніца паміж вэрсіямі «Павал Чайка»

81 байт выдалены ,  12 гадоў таму
вікіфікацыя, артаграфія
(вікіфікацыя, артаграфія)
'''Павал (Пётр) Чайка''' ('''Чайко''') ([[1889]], в.[[Лютавічы]] [[Вызьнянская воласьць]], [[Слуцкі павет]] - — [[9 студзеня]] [[1921]]), беларускі вайсковец, удзельнік [[Слуцкі збройны чын|Слуцкага Збройнага чыну]].
 
Скончыў мужчынскую гімназыю ў [[1909]]. У [[1912]] скончыў [[Іркуцк]]ую вайсковую школу.
 
Удзельнік [[Першая Сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]]. На фронце ўзагароджаны ордэнамі Сьв. Ганны 3-я і 4-е степеней, Сьв. Уладзіміра 4-е ступені ды сьв. Станіслава 3-е ступені. Скончыў вайну штабс-капітанам.
 
Па вайне ў Чырванай арміі. У пачатку [[1919]] працаваў у [[Слуцк]]у пры Ваенным камісарыяце ваенным кіраўніком. Быў зьвязаны зь беларускімі эсэрамі. У восень [[1920]] дэзэртаваў ад бальшавікоў. На запрашэньне [[Антон Сокал-Кутылоўскі|Антона Сокал-Кутылоўскага]], які прыехаў да в. Лютавічы, далучыўся да [[Слуцкі збройны чын|Слуцкага паўстаньня]]. Камандзір 1-га Слуцкага стралковага палка. Добра наладзіў справу. Выяўляў многа асабістай ініцыятывы: адпускаў палонных, загадваў афіцэрам не ўжываць цялесных пакараньняў. Палоннага чырвонага афіцэра забраў жыць да сябе дадому, а пасьля допыту адпусьціў. Тлумачыў гэта тым «''Ну хоць мы самага камуніста выпусьцілі, то мы гэтым нічога ня трацім, а наадварот, што было б у такога чалавека на душы? Ці мог бы ён больш ваяваць проціў нас? Мы павінны біць духам, а не аружжам.''»
 
Перадаў да Чырвонай арміі старым дзядком ліст да былога ваеннага камісара Слуцка - — Лебедзя, дзе апісаў усе недахваты беларускага войска. Але дзед быў затрыманы, ліст выяўлены. Прыкладны яго зьмест прыпамінае [[Сяргей Бусел]] : «''Я знаходжуся ў беларускай паўстанчаскай арміі і многа раблю карысьці для нашай ідэі. Белагвардэйскай сволачы не пазваляю займацца мардабіцьцем і аслабаняю палонных''» <ref>Слуцкі збройны чын 1920 у дакумантах і ўспамінах. [[Менск]], Медысонт, [[2006]], (с.170)</ref> Чайка быў арыштаваны і перададзены контрвыведке. Але з-пад варты ён здоляў ўцячы (прадраў страху ў хаце дзе сядзеў), у спрыяньні гэтаму пасьля абвінавацілі камандзіра контрвыведкі [[Антон Мірановіч (паручнік)|Антона Мірановіча]]. Дэзэртаваў да чырвоных. Тамака абвінавачаны камісарамі ў здрадзе савецкай уладзеі на вырак тройкі асобага адздзелу 16-е арміі (начале [[Ян Ольскі|Ольскім]], будучым кіраўніком [[ГПУ БССР]]) растралянырасcтраляны.
 
== Літаратура ==
 
== Крыніцы ==
<div class="reflist4" style="height: 220px; overflow: auto; padding: 3px" >
{{зноскі}}
 
</div>
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Чайка, Павал}}
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]