Батары: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ шаблён, вікіфікацыя
д шаблён
Радок 4:
| Назва роду на мове арыгіналу = Báthory
| Герб = PB Zeby CoA.png
| Шырыня выявы = 110пкс
| Подпіс выявы = Герб Батараў
| Дэвіз =
Радок 15:
| Апошні з роду =
| Адгалінаваньне роду = [[Ґуткелед]]
| Адгалінаваньні ад роду = [[Батары-Шом'ё]], [[Батары-Сімоліны]], [[Батары-Санісьлёфі]], [[Батары-Эчэды]]
}}
'''Батары''', таксама '''Баторыі''', '''Батуры''' ({{мова-hu|Báthory}}) — вугорскі шляхоцкі род, адгалінаваньне [[Ґуткеледы|Ґуткеледаў]]. У Позьнім Сераднявеччы адыгрывалі значную ролю ў [[Вугорскае каралеўства|Вугорскім каралеўстве]], займаючы высокія вайсковыя, адміністратыўныя й касьцёльныя пасады. У раньні Новы час з роду выйшлі шэраг князёў [[Трансыльванія|Трансыльваніі]] й адзін кароль [[Польшча|Польшчы]] й вялікі князь літоўскі.
Радок 23:
Батары былі адгалінаваньнем роду Ґуткелед, заснавальнікамі якога былі браты Ґут і Келед, якія за кіраваньнем [[Пэтэр Урсэолё|Пэтэра Урсэоля]] ([[1038]]—[[1046]]) перасялілся ў [[Вугоршчына|Вугоршчыну]] зь [[Нямеччына|Нямеччыны]].
 
Уласна Батары паходзяць ад Андраша Лысага з Ракамэжу, які ў [[1250]] быў патронам кляштару Сарвар у графстве Сатмар. У [[1279]] кароль [[Ласла IV]] узнагародзіў брата Андраша Ходаша й сыноў Андраша Дзёрдзя (?—[[1307]]), Бэнэдэка (?—[[1321]]) і [[Бэрэцк Батар|Бэрэцка]] (?-[[1322]]) за іхныя вайсковыя заслугі замкам [[Ньірбатар|Батар]] у графстве Сабальч. Батар да таго моманту быў уладаньнем Вайды сына Лянгаша, які ажаніўся са сваячкай Андраша, але не пакінуў нашчадкаў. У [[1310]] Батар стаў уласнасьцю толькі Бэрэцка пасьля дамоўленасьці таго з пляменьнікам Міхаем і стрыечным братам Відам. Ад таго моманту нашчадкі Брыцыюса пачалі звацца Батары.
 
== Адгалінаваньні ==
 
Ад нашчадкаў Бэрэцка пайшоў шэраг галін роду. Найстарэйшая галіна — [[Батары-Шом'ё]] — паходзіць ад сына Янаша, графа Сатмару, першынца Бэрэцка, Ласлы (?-[[1373]]). Ласла, граф Сабальчу, ажніўся з Ганнай Медзешы ды атрымаў у пасаг замак Шом’ё. Брат Ласлы Дзёрдзь быў заснавальнікам роду Сімолін (пазьней [[Батары-Сімоліны]]). Далейшы падзел адбыўся пры праўнуках Ласлы: Янаш і Іштван сталі заснавальнікамі роду [[Батары-Санісьлёфі]], Міклаш жа працягнуў лінію Батары-Шом’ё.
 
Малодшая галіна — [[Батары-Эчэды]] — паходзіць ад Лёкаша, малодшага сына Брыцыюса. Лёкаш валодаў землямі ў Сатмары, а пасьля атрымаў ад караля [[Карай Робэрт|Карая Робэрта]] яшчэ й Эчэд, дзе збудаваў замак Хршэі. Часам гэтая галіна яшчэ называецца Ньірбатар (Новыя Батары).