Слуцкі збройны чын: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 82:
Разгортваўся актыўны антыбальшавіцкі [[Партызаны|партызанскі]] супраціў. Да беларускіх аддзелаў далучалася больш і больш людзей. Слуцкая рада заклікала жаўнераў Чырвонай арміі пераходзіць на беларускі бок. Многа салдатаў так і зрабілі, бо сярод іх было шмат расейскіх сялянаў, якія таксама не падтрымлівалі камуністаў. Бальшавікі былі вымушаныя кінуць супраць беларускага войска аддзелы з [[Латышы|латышоў]] і [[Кітайцы|кітайцаў]].
 
Напачатку сьнежня быў затрыманы пасыльны да бальшавікоў. Зь ім быў ліст камандзіра Слуцкага палка [[Павал Чайка|Чайкі]], у якім апісваліся ўсе хібы і справы паўстанцаў. Чайка быў арыштаваны, але ўцёк з пад варты прадзёршы страху. За гэта [[3 сьнежня]] былі зьнятыя з пасадаў: начальнік выведкі з [[Антон Мірановіч (паручнік)|Мірановіч]], яго намесьнік [[Яўген Рэўт]] і камандзір Першай Слуцкай Брыгады [[Анастас Анцыповіч]]. Начальнікам контрвыведкі прызначаны [[Тодар Янушэнка]]. Першым Слуцкім палком стаў камандываць [[Ахрэм Гаўрыловіч]].
 
[[4 сьнежня]] пачаўся новы наступ [[Чырвоная Армія|Чырвонай арміі]]. Беларускія аддзелы упарта абараняліся, але вымушаныя былі пакінуць [[Вызна|Вызну]]. Нястачы зброі і набоеў сталася няўдачай у баі пад вёскай [[Ядчыцы]] [[6 сьнежня]]. Пад ціскам [[7 сьнежня]] беларускія часткі пакінулі [[Семежава]]. [[Рада Случчыны]] і беларускі штаб былі перанесеныя ў [[Подчыцы]], а потым у вёску [[Грыцавічы]]. Не хапала амуніцыі, харчаваньня, сярод паўстанцаў пачалася эпідэмія [[тыф]]а.