Менскі працэс 1946 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 13:
Абвінавачваньні зачытваліся цэлы дзень. Падсудныя вінаваціліся ў зьнішчэньні мірных савецкіх грамадзянаў, зьверскіх расправах і зьдзеках з савецкіх ваеннапалонных, масавым згоне грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства, разбурэньні гарадоў, вёсак і рабаваньні цывільнага насельніцтва. Судовае сьледзтва цягнулася да [[27 студзеня]], калі распачаліся спрэчкі бакоў. Большая частка пседжаньняў [[28 студзеня]] была прысьвечаная выступам адвакатаў, якія сьцьвярджалі, што падсудныя, безумоўна, вінаватыя, але заслугоўваюць паблажкі, бо, па-першае, раскаяліся, а па-другое, толькі выконвалі загады вышэйшага кіраўніцтва краіны. Пасля падсудным было нададзенае права апошняга слова. Усе яны раскайваліся, прасілі літасьці й асуджалі [[фашызм]], толькі камандэр 26-га паліцэйскага палку падпалкоўнік [[Георг Робэрт Вайсыг]] папрасіў памілаваць не сябе, а свайго маладога падначаленага, а обэр-лейтэнант СС [[Ганс Герман Кок]] абвясьціў, што: ''"Усе тыя злачынствы, якія я зьдзейсьніў у Расеі, я зьдзейсьніў ня толькі праз паслухмянае выкананьне тых загадаў, якія давалі мае начальнікі, але таксама з прызнаньня й выканання расавае тэорыі. Забіваў і зьнішчаў таксама на ўласную ініцыятыву. ...Шмат крыві на маіх рукох. ...У дадзены момант чакаю сьмяротнага прысуду."''
 
Прысуд быў абвешчаны [[29 студзеня]] й быў сустрэты аплядысмэнтамі. 14 з 18-і падсудных ([[Ёган Георг Рыхерт]], [[Эбэргард Герф]], [[Готфрыд фон ЭрдмансдорфЭрдманздорф]], [[Георг Робэрт Вайсыг]], [[Эрнэст Аўгуст Фальк]], [[Ганс Герман Кок]], [[Паўль Карл Айк]], [[Карл Макс Лянгут]], [[Бруна Франц Мітман]], [[Франц Карл Гес]], [[Райнгард Георг Моль]], [[Рольф Оскар Бурхард]], [[Аўгуст Ёзэф Бітнэр]], Фішэр) былі асуджаныя да сьмяротнага пакараньня, астатніх ([[Ганс Ёзэф Хехтль]], [[Бруна Макс Гец]], Родэнбуш, Гетэрых) засудзілі да ссылкі на катаржныя працы на тэрмін у 15-20 гадоў.
 
== Пакараньне ==