Менскі працэс 1946 году: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 11:
Першае паседжаньне Вайсковага Трыбуналу адбылося ўвечары [[15 студзеня]] [[1946]] у Менску ў памяшканьні аружнога Дому Афіцэраў. Працэс быў адчыненым, на паседжаньнях прысутнічала каля 1000 чалавек, якія прадстаўлялі ўсе вобласьці й раёны [[БССР]]. На сцэне за сталом сядзелі судзьдзі, абвінавачаныя сядзелі на 18 лаўках бокам да гледачоў.
Абвінавачваньні зачытваліся цэлы дзень. Падсудныя вінаваціліся ў зьнішчэньні мірных савецкіх грамадзянаў, зьверскіх расправах і зьдзеках з савецкіх ваеннапалонных, масавым згоне грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства, разбурэньні гарадоў, вёсак і рабаваньні цывільнага насельніцтва. Судовае сьледзтва цягнулася да [[27 студзеня]], калі распачаліся спрэчкі бакоў. Большая частка пседжаньняў [[28 студзеня]] была прысьвечаная выступам адвакатаў, якія сьцьвярджалі, што падсудныя, безумоўна, вінаватыя, але заслугоўваюць паблажкі, бо, па-першае, раскаяліся, а па-другое, толькі выконвалі загады вышэйшага кіраўніцтва краіны. Пасля падсудным было нададзенае права апошняга слова. Усе яны раскайваліся, прасілі літасьці й асуджалі [[фашызм]], толькі камандэр 26-га паліцэйскага палку падпалкоўнік [[Георг Робэрт Вайсыг]] папрасіў памілаваць не сябе, а свайго маладога падначаленага, а обэр-лейтэнант СС [[Ганс Герман
Прысуд быў абвешчаны [[29 студзеня]] й быў сустрэты аплядысмэнтамі. 14 з 18-і падсудных ([[Ёган Георг Рыхерт]], [[Эбэргард Герф]],
== Пакараньне ==
|