Менскі працэс 1946 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 12:
 
Абвінавачваньні зачытваліся цэлы дзень. Падсудныя вінаваціліся ў зьнішчэньні мірных савецкіх грамадзянаў, зьверскіх расправах і зьдзеках з савецкіх ваеннапалонных, масавым згоне грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства, разбурэньні гарадоў, вёсак і рабаваньні цывільнага насельніцтва. Судовае сьледзтва цягнулася да [[27 студзеня]], калі распачаліся спрэчкі бакоў. Большая частка пседжаньняў [[28 студзеня]] была прысьвечаная выступам адвакатаў, якія сьцьвярджалі, што падсудныя, безумоўна, вінаватыя, але заслугоўваюць паблажкі, бо, па-першае, раскаяліся, а па-другое, толькі выконвалі загады вышэйшага кіраўніцтва краіны. Пасля падсудным было нададзенае права апошняга слова. Усе яны раскайваліся, прасілі літасьці й асуджалі [[фашызм]], толькі камандэр 26-га паліцэйскага палку падпалкоўнік Георг Робэрт Вайсыг папрасіў памілаваць не сябе, а свайго маладога падначаленага, а обэр-лейтэнант СС [[Ганс Герман Кох]] абвясьціў, што: ''"Усе тыя злачынствы, якія я зьдзейсьніў у Расеі, я зьдзейсьніў ня толькі праз паслухмянае выкананьне тых загадаў, якія давалі мае начальнікі, але таксама з прызнаньня й выканання расавае тэорыі. Забіваў і зьнішчаў таксама на ўласную ініцыятыву. ...Шмат крыві на маіх рукох. ...У дадзены момант чакаю сьмяротнага прысуду."''
 
Прысуд быў абвешчаны [[29 студзеня]] й быў сустрэты аплядысмэнтамі. 14 з 18-і падсудных (Рыхерт, Герф, Эрмансдорф, [[Горг Робэрт Вайсыг|Вайсыг]], Фальк, [[Ганс Герман Кох|Кох]], Айк, Лянгут, Мітман, Гес, Моль, [[Рольф Бурхард|Бурхард]], Бітнэр, Фішэр) былі асуджаныя да сьмяротнага пакараньня, астатніх засудзілі да ссылкі на катаржныя працы на тэрмін у 15-20 гадоў.
 
== Пакараньне ==