Уладзімер Пічэта: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Скончыў у [[1878]] годзе Палтаўскую гімназію. У [[1901]] г. завяршыў навучаньне на гісторыка-філялягічным факультэце [[Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя М. В. Ламаносава|Маскоўскага ўнівэрсытэта]] з дыплёмам 1-ай ступені. З [[1901]] па травень [[1902]] выкладаў ў сярэдніх навучальных установах [[Масква|Масквы]]. ПасляПасьля, да [[1905]] году, працаваў ва [[Украіна|Ўкраіне]]. З [[1905]] году зноў у [[Масква|Маскве]].
 
У [[1910]] г. здаў магістарскі іспыт і быў зацьверджаны прыват-дацэнтам [[Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя М. В. Ламаносава|Маскоўскага ўнівэрсытэта]]. Аднак ужо ў [[1911]] пакінуў яго, пратэстуючы супраць палітыкі ўнівэрсытэцкага кіраўніцтва. У выніку [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] ў [[1917]] Пічэта стаў выкладчыкам у [[Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя М. В. Ламаносава|МДУ]]. [[18 лютага]] [[1918]] году пасьпяхова абараніў дысэртацыю на ступень магістра расейскай гісторыі. [[19 траўня]] гэтага ж году абараніў дысэртацыю на ступень доктара расейскай гісторыі. У [[1919]] г. быў прафэсарам Тамбоўскага і Смаленскага ўнівэрсытэтаў. У [[1921]] быў прызначаны рэктарам і прафэсарам расейскай гісторыі [[БДУ]]. Адзін са стваральнікаў [[Інстытут беларускай культуры|Інбелкульта]]. У [[1921]] - [[1925]] гадох абіраўся ў ЦВК [[БССР]]. З 1928 - чалец [[Акадэмія Навук Беларусі|АН БССР]]. У [[1930]] г. быў арыштаваны ў [[Ленінград|Ленінградзе]] па сфабрыкаванай справе, пазбаўлены званьня акадэміка і сасланы на пяцігадовы тэрмін у [[Кіраў|Вятку]]. У [[1935]] годзе справа Пічэты была перагледжана (існуе лягенда, што гэтаму спрыяў прэм'ер-міністар [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыны]], з якім Уладзімер Іванавіч у свой час навучаўся), і яму дазволілі жыць у [[Масква|Маскве]]. З [[1937]] працаваў у Інстытуце гісторыі [[Акадэмія Навук СССР|АН СССР]]. У [[1946]] г. стаў акадэмікам [[Акадэмія Навук СССР|АН СССР]].